wd wp Пошук:

Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Азербайджанская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Азербайджанская ССР — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Праіснавала з 28 красавіка 1920 года па 30 жніўня 1991 года.

Гісторыя

Азербайджанская ССР была ўтворана 28 красавіка 1920 года адразу пасля падзення Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі. З 12 сакавіка 1922 года па 5 снежня 1936 года была часткай Закаўказскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, а з 5 снежня 1936 года ўвайшла непасрэдна ў СССР на правах Саюзнай рэспублікі. Сталіца — г. Баку. У склад Азербайджанскай ССР уваходзілі Нахічэванская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка і Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць. Рэспубліка дзялілася на 60 раёнаў, мела 57 гарадоў (у 1913 годзе было 13), 119 пасёлкаў гарадскога тыпу.

Пасля жнівеньскага путчу 19—21 жніўня 1991 года, ужо 30 жніўня, Вярхоўны Савет Азербайджанскай ССР абвясціў незалежнасць рэспублікі. Першым прэзідэнтам незалежнага Азербайджана стаў Першы Сакратар ЦК Кампартыі Азербайджана Аяз Муталібаў.

Рэспубліка ў філатэліі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Гісторыя Азербайджана
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Зніклі ў 1991 годзе
Азербайджанская ССР
З’явіліся ў 1920 годзе
Рэспублікі СССР
СССР
Дзяржавы ў гісторыі Азербайджана