wd wp Пошук:

Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі

Мікалай Міхайлавіч Паграно́ўскі (нар. 21 лютага 1952[1], в. Бечы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі мастацтвазнавец, мастацкі крытык, куратар і галерыст.

Мікалай Паграноўскі на адкрыцці выстаўкі жывапісу Наталлі Чорнагаловы. Палац мастацтваў, Мінск, 18 чэрвеня 2014 года.

Біяграфія

Пасля службы у Савецкай Арміі, вучыўся на мастацка-афарміцельскім аддзяленні ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, якое скончыў у 1978 годзе. Пасля вучобы 8 гадоў займаўся афармленнем розных аб’ектаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У 1986—1989 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна на мастацтвазнаўчым аддзяленні, заканчваў вучобу ў Мінску, у Беларускай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1993 годзе па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя мастацтва».

У 1986—2001 гадах працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, з 1990 года — галоўным захавальнікам. Паралельна ў 1989—1991 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, у 1994—1999 гадах — у Беларускай акадэміі мастацтваў

Працаваў кіраўніком мастацкай галерэі «ONIK». Куратар многіх пленераў і канцэптуальных выставак.

У 2005—2015 гадах працаваў дырэктарам дзяржаўнай установы «Гісторыка-культурны музей-запаведнік „Заслаўе“».

Працуе на радыё, тэлебачанні, піша сцэнарыі. Эксперт і старшыня мастацкага савету антыкварнага дому «Paragis».

Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1996 года, намеснік старшыні секцыі крытыкі.

Навуковая дзейнасць

Рэцэнзент па выяўленчым мастацтве Беларускай Энцыклапедыі (18 т.). Аўтар 22 каталогаў, 7 альбомаў і кніг, шматлікіх артыкулаў па выяўленчым мастацтве Беларусі ХІХ-ХХІ стст.

Таксама вядомы у сувязі з скандалам вакол сапраўднасці новазнойдзенага жывапіснага твора Марка Шагала «Певень» — М. Паграноўскі адзіны з беларускіх мастацтвазнаўцаў, хто лічыць карціну сапраўднай.

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

Галерэя

На адкрыцці выстаўкі маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага:

Зноскі

  1. Николаю Михайловичу Пограновскому — 60 лет Архівавана 30 студзеня 2019. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь