wd wp Пошук:

Раман Леанідавіч Заслонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Заслонаў.

Раман Леанідавіч Заслонаў (27 жніўня 1962, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастака Леаніда Гальперына і пісьменніцы Ірыны Заслонавай. Дзед па матчынай лініі — легендарны беларускі партызан, герой Вялікай Айчыннай вайны, Канстанцін Заслонаў.

Першыя мастацкія навыкі атрымаў у мінскай Дзіцячай мастацкай школе № 1 ад выкладчыка Уладзіміра Ткачэнкі, таксама займаўся ў дзіцячай народнай студыі выяўленчага мастацтва ў Васіля Сумарава. У 1985 скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1990 — творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам акадэміка М. А. Савіцкага.

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1980. У 1990 стаў членам Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах гістарычнай карціны, пейзажа, партрэта. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, музейна-выставачным цэнтры «РОСІЗА» (г. Масква), а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях розных стран.

Жыве і працуе ў Францыі. У 1997 атрымаў першую прэмію аднаго з найстарэйшых салонаў Еўропы – Salon d’en Automne (Восеньскі салон(руск.) бел.).

З 4 снежня 2015 па 26 студзеня 2016 жывапіс і графіка Рамана Заслонава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. Выставка живописи и графики Романа Заслонова (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 26.07.2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Францыі