Міжпазванковая грыжа — разрыў храстковага кольца вакол міжпазванковага дыска(англ.) бел. ў выніку ссыхання, што выклікае выпінанне студзяністага ядра дыска ў спіннамазгавы канал у сувязі з празмернай нагрузкай. Найчасцей паражае паяснічны аддзел пазваночніка[1].
Хваробу прадухіляе ўжыццё багатай на кальцый і магній ежы (арэхі, бабы, гарох, капуста, малако, марская рыба, морапрадукты, насенне сланечніка, хлеб з мукі грубага памолу і шпінат). Для сілкавання міжпазванковых дыскаў вітамінамі карысна ўжываць вінаград, гарбузы, грушы, клубніцы, маліну, салату, сачавіцу, соевы ёгурт, тапінамбур (земляная груша), лясныя арэхі і яблыкі. Варта ўстрымлівацца ад пераядання, палення, ужывання вострых страваў і алкаголю. Таксама карысна ўводзіць у харчаванне сухафрукты (курага, разынкі, урук і чарнасліў), мёд, пятрушку, шчаўе і плады шыпшыны[1].
Узнікненню хваробы спрыяе астэахандроз і скрыўленне пазваночніка, празмерная нагрузка на пазваночнік, парушэнне абмену рэчываў, няўстойлівае харчаванне, рыўковыя рухі, ушыб спіны, працяглае сядзенне і пераахаладжэнне[1].
Хвароба выяўляецца праз боль у паясніцы і назе, што ўзмацняецца пры згінанні, сядзенні, натужванні, кашлі і чханні. Боль слабее пры ляжанні на здаровым баку, сагнуўшы хворую нагу ў каленным і тазасцегнавым суставах. Немач суправаджаецца слабасцю і адчуваннем здранцвення ў назе, а таксама ацёкам на месцы запалення заціснутага нерва[1].