wd wp Пошук:

Мовы Азербайджана

Мовы Азербайджана — мовы, якімі карыстаецца Насельніцтва Азербайджана. Афіцыйная мова Азербайджана — азербайджанская — цюркская мова, якая мае шмат агульнага з сучаснай турэцкай мовай. На ёй гавораць каля 96,6 % насельніцтва краіны і ў той жа час руская і англійская граюць важную ролю як мовы адукацыі і камунікацыі.[1] Армянамоўная супольнасць Нагорнага Карабаха больш не падпарадкоўваецца ўраду. Лезгінская, талышская, аварская, грузінская, будухская, джухуры, хіналугская, крыцкая, рутульская, цахурская, тацкая і удынская — мовы нацыянальных меншасцяў.[1]

Усе вышэйзгаданыя мовы (за выключэннем армянскай, лезгінскай, аварскай і грузінскай) знаходзяцца пад пагрозай знікнення, бо на іх гавораць менш 10000 чалавек, у некаторых моў менш 1000 носьбітаў.[1]

Мовы Азербайджана

Насельніцтва па роднай мове (2009)[1]
МоваНасельніцтва %
Азербайджанская8 172 80092,09
Лезгінская162 5401,82
Армянская[Заўвага 1] 120 1801,34
Руская119 3001,33
Талышская112 0001,25
Аварская49 8000,56
Турэцкая38 0000,42
Татарская25 9000,29
Тацкая25 2000,28
Украінская21 5000,24
Цахурская12 3000,14
Грузінская9 9000,11
Джухуры9 1000,10
Курдская6 1000,07
Крыцкая4 4000,05
Удынская3 8000,04
Хіналугская2 2000,02
Іншы9 5000,11
Усяго8 922 400100,00

Заўвага

  1. Афіцыйная ацэнка Дзяржаўнага Статыстычнага Камітэта Азербайджана, якая ўлічвае армян у раёнах Азербайджана, падкантрольных непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 The State Statistical Committee of the Republic of Azerbaijan Архівавана 6 снежня 2015.: Population by ethnic groups Архівавана 13 лістапада 2016. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Мовы Азербайджана