wd wp Пошук:

Нагорна-Карабахская Рэспубліка

Нагорна-Карабахская Рэспубліка (арм.: Lernayin Gharabaghi Hanrapetut’yun — Լեռնային Ղարաբաղ Հանրապետություն), таксама Рэспубліка Арцах (арм.: Արցախի Հանրապետություն) — непрызнаная дзяржава, абвешчаная ў межах Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці і Шаўмянскага раёна Азербайджанскай ССР.

Геаграфія

Знаходзіцца за 270 км на захад ад Баку і займае ўсходнія і паўднёва-ўсходнія раёны Малога Каўказа.

Агульная плошча рэгіёна (Нагорна-Карабахскай вобласці ў АзССР) 4400 км². Сталіца Сцепанакерт размешчана ў у паўднёва-заходняй частцы рэгіёна. Мардакерт — адміністрацыйны цэнтр паўночнага Карабаха, Мартуні — усходняга Карабаха. Аскеран размешчаны на паўночны ўсход ад Сцепанакерта.

Гісторыя

Палітычнае жыццё

Нагорна-Карабахская Рэспубліка — прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм’ер-міністрам.

Прэзідэнт

Прэзідэнт з 21 мая 2020 года — Араік Аруцюнян.

Нацыянальны Сход

Заканадаўчы орган — Нацыянальны Сход, 33 месцы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Карта рэгіёна з улікам тэрытарыяльных змяненняў

Пасля канфлікту ў Нагорным Карабаху 2020 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка захавала кантоль над сталіцай Сцепанакертам і 3 раёнамі: Мартакерцкім, Аскеранскім і Мартунінскім.

Насельніцтва

У 1990 годзе — 200 тыс. чалавек, у т.л. 76 % армяне, 23 % азербайджанцы, астатнія рускія і курды.

У 2015 года па папярэдніх дадзеных перапісу складае — 150 932 чалавекі.

Рэлігійны склад

Пераважная большасць насельніцтва — вернікі Армянскай Апостальскай царквы.

Прырода і геаграфія Нагорнага Карабаха
Мраўскі хрыбет Сарсангскае вадасховішча Найбуйнейшая рака НКР — Тэртэр

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азербайджан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нагорна-Карабахская Рэспубліка