wd wp Пошук:

Марыя Калас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калас.

Марыя Калас (англ.: Maria Callas, імя ў пасведчанні аб нараджэнні Сафія Сесілія Калас, англ. Sophia Cecelia Kalos, хроснае імя Сесілія Сафія Ганна Марыя Калагеропулас грэч. Μαρία Καλογεροπούλου; 2/4 снежня 1923, Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША — 16 верасня 1977, Парыж, Францыя) — амерыканская оперная спявачка

(драматычнае сапрана), адна з найвялікшых оперных спявачак XX стагоддзя.

Біяграфія

Нарадзілася 2 (4) снежня 1923 года ў Нью-Ёрку (ЗША) у сям’і грэчаскіх эмігрантаў.

Вучылася ў Афінскай кансерваторыі. Дэбютавала ў Афінах (1938). 3 1950 салістка буйнейшых оперных тэатраў свету «Ла Скала» (Мілан), «Ковент-Гардэн» (Лондан), опернага тэатра Чыкага, «Метраполітэн-опера» (Нью-Ёрк).

Валодала голасам вялікага дыяпазону, выключным артыстызмам, майстэрствам бельканта. Сярод партый: Медэя («Медэя» Л. Керубіні), Лючыя, Ганна Балейн («Лючыя ды Ламермур», «Ганна Балейн» Г. Даніцэці), Норма, Аміна, Імагена («Норма», «Самнамбула», «Пірат» В. Беліні), Віялета («Травіята» Дж. Вердзі), Тоска, Чыо-Чыосан (аднайм. оперы Дж. Пучыні), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні, Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ).

Марыя Калас не абмяжоўвалася віртуознымі каларатурамі ў операх, а ператварыла свой голас у галоўны выразны сродак. Яна стала ўніверсальнай спявачкай з рэпертуарам ад класічных опер-серыя тыпу «Вясталкі» Спанціні да апошніх опер Вердзі, верысцкіх опер Пучыні і музычных драм Вагнера.

Здымалася ў кіно («Медэя», 1969), займалася рэжысёрскай дзейнасцю.

Памерла 16 верасня 1977 года ў Парыжы.

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118518461 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. 1 2 Bauer P. Deux siècles d’histoire au Père LachaiseVersailles: 2006. — P. 166. — ISBN 978-2-914611-48-0
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118518461 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выпускнікі Афінскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манхэтэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Памерлі ад інфаркту міякарда
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты ЗША
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных