wd wp Пошук:

Луіджы Керубіні

Марыя Луіджы Карла Зенобіо Сальваторэ КЕРУБІ́НІ (італ.: Maria Luigi Carlo Zenobio Salvatore Cherubini; 14 верасня 1760, Фларэнцыя, Італія — 15 сакавіка 1842, Парыж, Францыя) — італьянскі і французскі кампазітар, педагог і музычны тэарэтык, галоўны прадстаўнік жанру опера выратавання. Член Інстытута Францыі (1815).

Біяграфічныя звесткі

Музыцы вучыўся ў бацькі Барталамео Керубіні, пазней у Дж. Сорці і інш. У 1784—86 працаваў у Лондане, з 1788 у Парыжы. 3 1795 у Парыжскай кансерваторыі (з 1816 прафесар, у 1822—41 дырэктар).

Творчасць

У час французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. пісаў маршы, гімны, песні, харавыя творы («Гімн Пантэону», 1794; «Жалобны гімн на смерць генерала Гоша», 1797). На аснове сінтэзу традыцый французскай камічнай оперы і прынцыпаў музычнай драматургіі К. В. Глюка стварыў узоры новага жанру — «оперы выратавання». Яго уверцюры з кантрастным тэматызмам і элементамі сімфанічнага развіцця сталі правобразам уверцюр Л. ван Бетховена. Сярод твораў: оперы «Квінт Фабій» (паст. 1779), «Ладаіска» (1791), «Эліза» (1794), «Медэя» (1797), «Два дні» (1800), «Алі-Баба, або Сорак разбойнікаў» (1833); месы; 2 рэквіемы, крэда, літаніі, матэты; творы для аркестра; 6 квартэтаў (1814—37), струнны квінтэт (1837); п’есы для аргана, фартэпіяна і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Louis Charles Zanobi Salvadore Cherubini // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Масоны Італіі
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1842 годзе
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Масоны ВУФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кампазітары Францыі
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Італіі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1760 годзе
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Францыі
Катэгорыя·Масоны Францыі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Кампазітары — аўтары рэквіемаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы