wd wp Пошук:

Маргарэт Мід

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мід. Ма́ргарэт Мід (англ.: Margaret Mead; 16 снежня 1901, Філадэльфія — 15 лістапада 1978, Нью-Ёрк) — прадстаўніца амерыканскай культурнай антрапалогіі, даследчыца праблем полавай і ўзроставай культурнай сацыялізацыі. Апублікавала 44 кнігі і каля 1000 артыкулаў.

Біяграфія

Маргарэт Мід нарадзілася 16 снежня 1901 г. у Філадэльфіі (штат Пенсільванія) у сям’і Эдварда Шэрвуда Міда, прафесара Уортанскай школы Пенсільванскага ўніверсітэта, і Эмілі Фог-Мід, сацыёлага і даследчыцы італьянскай іміграцыі. Была іх старэйшай дачкой.

Вывучала псіхалогію і антрапалогію ў Калумбійскім універсітэце, дзе пазнаёмілася з Францам Боасам, які быў яе першым навуковым кіраўніком. У 1924 г. атрымала ступень магістра (M.A.), а ў 1929 г. абараніла доктарскую дысертацыю (Ph.D.).

Займалася даследаваннем праблем полавай і ўзроставай культурнай сацыялізацыі на Самоа, Новай Гвінеі, Балі. У 19261969 гг. займала шэраг пасад у Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі. Узначальвала Таварыства прыкладной антрапалогіі, Сусветную федэрацыю псіхічнага здароўя, Амерыканскую антрапалагічную асацыяцыю, Амерыканскую асацыяцыю садзейнічання развіцця навукі. Супрацоўнічала з ААН у якасці эксперта. Апублікавала 44 кнігі і каля 1000 артыкулаў, у тым ліку публіцыстычных.

Тройчы мела шлюб. Ад трэцяга мужа нарадзіла дачку Мэры Кэтрын Бейтсан (1939 г.).

Памерла ад рака 15 лістапада 1978 г.

Навуковыя погляды

Маргарэт Мід развівала ідэю Франца Боаса аб першасным уплыве выхавання і культурнага асяроддзя на станаўленне асобы. У 1924 г. адправілася на Самоа, каб практычна давесці тэзу Боаса аб неабавязковай прыродзе юнацкіх канфліктаў у сям’і. На прыкладзе традыцыйнай самоанскай культуры паказала, што юнацкія канфлікты не прадвызначаюцца фізіялагічнымі зменамі, а набываюцца ў выніку сацыялізацыі. У адрозненні ад заходняга грамадства, на Самоа юнакі не маюць шырокіх магчымасцяў выбару культурнай і сацыяльнай арыентацыі, не трапляюць у траўматычныя сітуацыі, таму канфлікты паміж юнакамі і дарослымі тут амаль не вядомы. Маргарэт Мід стала першай жанчынай-антраполагам, якая апісала этнічную сексуальную культуру. Яе кніга «Набыццё сталасці на Самоа» (Coming of Age in Samoa) (1928 г.) стала адным з першых навуковых бестселераў.

У Новай Гвінеі і на Балі Маргарэт Мід вывучала асаблівасці полавай культурнай сацыялізацыі ў традыцыйным грамадстве. Адвяргала думку, што ваяўнічасць, падначаленне і іншыя сацыяльна-культурныя ўласцівасці дыктуюцца культурай. На Балі багата выкарыстоўвала фотаздымкі. Звяртала ўвагу на моўныя асаблівасці культурнага асяроддзя.

Працы Маргарэт Мід адыгралі важную ролю ў спрэчках вакол ролі дзяцінства ў жыцці чалавека, гендарнай сістэмы грамадства, захавання культурных традыцый і г. д. Аднак у апошнія гады яе жыцця і асабліва пасля смерці многія высновы яе даследаванняў былі падвергнутыя крытыцы. Так, новазеландскі даследчык Дэрэк Фрымен (1982 г.) заявіў, што традыцыйная самоанская культура і лад жыцця былі апісаны ёю памылкова. Яна або стала ахвярай містыфікацыі з боку дзяўчын-інфарматараў, або не зразумела асаблівасцяў мясцовага жыцця. Далейшыя даследаванні культуры арапеш на Новай Гвінеі таксама паказалі, што апісанне Маргарэт Мід гэтага народу як мірных земляробаў не адпавядае рэчаіснасці.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Margaret Mead // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.notablebiographies.com/Ma-Mo/Mead-Margaret.html Праверана 3 лютага 2020.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. NNDB — 2002.
  6. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/20000871.html Праверана 29 сакавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Антраполагі ЗША
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Публіцысты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Калінгі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня