wd wp Пошук:

Пенсільванскі ўніверсітэт

Не блытаць з Універсітэт штата Пенсільванія.

Кампус Пенсільванскага ўніверсітэта

Пенсільванскі ўніверсітэт або Універсітэт Пенсільваніі (англ.: University of Pennsylvania) — прыватны ўніверсітэт у горадзе Філадэльфія, штат Пенсільванія, заснаваны ў 1740 годзе Бенджамінам Франклінам. Пенсільванскі ўніверсітэт — адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў і першы ўніверсітэт у ЗША.

Нягледзячы на назву, універсітэт з’яўляецца прыватным і яго часам блытаюць з дзяржаўным Дзяржаўным універсітэтам штата Пенсільванія (Pennsylvania State University), размешчаным у горадзе Стэйт Каледж, а таксама з Філадэльфійскім універсітэтам (Philadelphia University).

У 2011 годзе ўніверсітэт прыняў 12.3 % абітурыентаў, якія падалі дакументы на бакалаўрыят. Гэта быў рэкордна нізкі працэнт прынятых на першы курс студэнтаў за ўсю гісторыю існавання ўніверсітэта.

Бенджамін Франклін, заснавальнік універсітэта, прапагандаваў адукацыйную праграму, якая б факусавалася на практычна карыснай адукацыі для гандлю і грамадскай службы, быўшы ў той жа час сфакусаваным на класіцы.

Школа бізнесу Уортана (англ.: Wharton School), адна з самых прэстыжных і вядомых бізнес-школ свету, з’яўляецца часткай Пенсільванскага ўніверсітэта.

Пры ўніверсітэце з канца XIX стагоддзя існуе Музей археалогіі і антрапалогіі Пенсільванскага ўніверсітэта.

Выбітныя выпускнікі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Financial Report(англ.)  (недаступная спасылка). University of Pennsylvania. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 2 жніўня 2011.
  2. 1 2 3 4 Facts and Figures(англ.)  (недаступная спасылка). University of Pennsylvania. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2010. Праверана 2 жніўня 2011.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1740 годзе
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Універсітэты ЗША
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Філадэльфія
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ліга плюшчу