wd wp Пошук:

Франц Боас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Боас.

Франц Боас (ням.: Franz Boas; 9 ліпеня 185821 снежня 1942) — нямецка-амерыканскі этнограф, антраполаг, лінгвіст.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Вестфаліі (Германія). Вучыўся ва ўніверсітэтах Гайдэльберга, Бона і Кіля. Па першапачатковай адукацыі быў фізікам і матэматыкам. Атрымаў вучоныя ступені доктара філасофіі і доктара медыцыны. У 1880-я г. эміграваў у ЗША. З 1899 — прафесар антрапалогіі Калумбійскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў Амерыканскай антрапалагічнай асацыяцыі, рэдактар часопіса «Амерыканскі фальклор», прзідэнт Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі.

Навуковая дзейнасць

Працяглы час у палявых умовах вывучаў культуры і мовы індзейцаў паўночна-заходняга ўзбярэжжа ЗША. Апублікаваў сотні артыкулаў і кніг па антрапалогіі, лінгвістыцы, археалогіі і этналогіі. Стварыў школу гістарычнай этналогіі. Лічыў, што нельга захапляцца агульнымі законамі і схемамі развіцця культуры (эвалюцыянізм, дыфузіянізм, функцыяналізм), паколькі кожны народ мае свае непаўторныя гісторыю і культуру. Рысы падабенства (напр., агульнасць мовы) могуць быць вытлумачаны як агульным паходжаннем, так і ўзаемнымі ўплывамі. Паводле Ф. Боаса, навуковае даследаванне культуры магчыма толькі на базе сістэмы каштоўнасцей таго народа, якому яны належаць. Выступаў за комплекснае даследаванне культурнай дзейнасці чалавека з прыцягненнем матэрыялаў і фактаў з фізічнай антрапалогіі, лінгвістыкі, археалогіі, біялогіі і інш. Адным з першых Ф. Боас пачаў выкарыстоўваць статыстычныя метады апрацоўкі антрапалагічных дадзеных.

Аўтар класічных культурантрапалагічных прац «Розум першабытнага чалавека» (1911). «Кіраўніцтва па мовах амерыканскіх індзейцаў» (191122), «Раса, мова і культура» (1940), іншых манаграфій, шматлікіх артыкулаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Franz Boas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Боас Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Боас Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. NNDB — 2002.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Мовазнаўцы ЗША
Катэгорыя·Культуролагі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці індзеаністыкі
Катэгорыя·Амерыканісты
Катэгорыя·Антраполагі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Кільскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня