wd wp Пошук:

Максім Аляксандравіч Знак

Максі́м Алякса́ндравіч Знак (нар. 4 верасня 1981, Мінск) — беларускі юрыст, адвакат і палітык, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады. Палітычны зняволены, вязень сумлення.

Біяграфія

У 2004 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля гэтага скончыў аспірантуру[3]. У 2007 годзе заснаваў юрыдычную фірму «ЮрЗнак»[3]. У 2009 годзе абараніў навуковую дысертацыю на тэму «Дыспазітыўнасць дагаворнай адказнасці ў грамадзянскім праве», яму была нададзеная навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук[4].

У 2013—2015 гадах вучыўся ў Бізнес-школе ІПМ. У варшаўскім Універсітэце Казьмінскага (Польшча) атрымаў ступень магістра бізнес-адміністравання. З 2011 года дацэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вядзе курс «Гаспадарчае права» ў МВА Інстытута бізнесу БДУ[4].

Палітычная дзейнасць

У часе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года стаў юрыстам у штабе кандыдата Віктара Бабарыкі[5]. 14 ліпеня 2020 года ЦВК Беларусі адмовіла Віктару Бабарыку ў рэгістрацыі, Максім Знак падаў скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдата, аднак Вярхоўны суд адмовіў у скарзе[6].

Прэс-канферэнцыя Каардынацыйнай рады. Максім Знак другі справа

Пасля выбараў і пачатку масавых пратэстаў, 15 жніўня пачалося фармаванне Каардынацыйнай Рады па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу, дзе Максім Знак разам з Вольгай Кавальковай прымаў заяўкі на ўступленне, а 18 жніўня ўвайшоў у асноўны склад Рады[7]. 19 жніўня на першым пасяджэнні Каардынацыйнай рады быў абраны ў яе прэзідыум, куды агулам увайшло 7 чалавек[8].

20 жніўня быў выкліканы ў Следчы камітэт Беларусі для допыту ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць Каардынацыйнай рады[9]. 26 жніўня суправаджаў Святлану Алексіевіч на допыце ў Следчым камітэце, яна адмовілася даваць паказанні і была адпушчаная[10]. 31 жніўня абвясціў, што Каардынацыйная рада гатовая да дыялогу з прадстаўнікамі ўлады Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку наконт канстытуцыйнай рэформы[11].

Уначы 8 верасня Знак перастаў выходзіць на сувязь, пасля чаго, 9 верасня ягоны адвакат Дзмітрый Лаеўскі заявіў, што Знака паўторна выклікалі на допыт у Следчы камітэт. У той жа дзень стала вядома, што Знак стаў фігурантам крымінальнай справы пра магчымы «захоп улады» ў Беларусі, яго абвінавацілі ў «публічных закліках да захопу ўлады альбо сілавой змены канстытуцыйнага ладу краіны». Знак быў узяты пад варту, яму было прад’яўленае абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361 КК Беларусі (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы)[12].

10 верасня 2020 года сумеснай заявай дванаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[13][14]. 11 верасня 2020 года «Amnesty International» прызнала Знака вязнем сумлення[15]. 14 верасня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Сяргей Лагадзінскі, дэпутат Еўрапейскага парламента[16][17].

Станам на 21 студзеня 2021 года знаходзіўся ў СІЗА-1 у Мінску[18].

Судовае разбіральніцтва пачалося 4 жніўня 2021 года. Крымінальная справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні, публічна была абвешчана толькі рэзалютыўная частка прысуду. 6 верасня Мінскі абласны суд прызнаў Максіма Знака вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч.3 арт. 361, ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні такім фарміраваннем, публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады[19].

Прэміі і ўзнагароды

Прэмія Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў(укр.) бел. за ўнёсак у абарону правоў чалавека (2021)[20]

У ліку чатырох беларускіх юрыстаў уганараваны прэміяй «За абарону правоў чалавека-2021» Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцей Еўропы[21].

Сям’я

Жонка — Надзея Знак, адвакатка, ёсць сын Алесь[22].

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/en/person/maksim-znak
  2. Hoffman R. LinkedIn — 2003. Праверана 23 снежня 2021.
  3. 1 2 Максим Знак: биография(руск.) . officelife.media. Архівавана з першакрыніцы 31-12-2020. Праверана 31-12-2020.
  4. 1 2 Бараўцоў і Салей, каманда. Максім Знак(нявызн.). borovtsovsalei.com. Праверана 31-12-2020.
  5. Юрыст Штаба Максім Знак пра рэгістрацыю Віктара Бабарыкі і вашыя зніклыя подпісы(нявызн.). babariko.vision (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2-1-2020. Праверана 2-1-2021.
  6. Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу Бабарыкі на нерэгістрацыю кандыдатам(нявызн.). Новы Час (23 ліпеня 2020). Праверана 2-1-2021.
  7. Пра што гаварылі на прэс-канфэрэнцыі чальцы Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады(бел. (тар.)) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 жніўня 2020). Праверана 2-1-2021.
  8. У прэзідыум каардынацыйнай рады абраныя сем чалавек(нявызн.). Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2-1-2021.
  9. Юрыста Максіма Знака выклікалі ў Следчы камітэт(бел.) . Наша Ніва (20 жніўня 2020). Праверана 2-1-2021.
  10. Святлана Алексіевіч прыйшла ў Следчы камітэт. Допыт працягваўся 15 хвілінаў(нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 жніўня 2020). Праверана 2-1-2021.
  11. Оппозиция Белоруссии заявила о готовности вести диалог о конституционной реформе(руск.) . ТАСС(укр.) бел. (31 жніўня 2020). Праверана 3-1-2021.
  12. Палітвязні. Максім Знак(нявызн.). prisoners.spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3-1-2021. Праверана 3-1-2021.
  13. Патрабуем неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай, Максіма Знака і Іллі Салея(бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021.
  14. Калеснікава, Знак і Салей прызнаныя палітвязнямі(нявызн.). Беларускае Радыё Рацыя (10 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021.
  15. Заявление. Беларусь: «Похищают лучших из нас». Произвольные аресты и принудительные высылки из страны ведущих оппозиционеров(руск.) . Amnesty International (11 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 20 верасня 2020.
  16. Three more German MPs take over prisoners’ godparenthood for Tatsiana Kaneuskaya, Maxim Znak and Akihiro Hayeuski-Hanada(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (14 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
  17. Zur Situation der Jurist*innen in Belarus(ням.) . Нямецкае таварыства вывучэння Усходняй Еўропы(укр.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
  18. Письма из «таких мест». Юрист Максим Знак: «Там в прекрасном далеко просто должно быть хорошо»(руск.) . Брестская газета (29 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2021. Праверана 30 студзеня 2021.
  19. Марыю Калеснікаву прысудзілі да 11 гадоў, Максіма Знака — да 10 гадоў калоніі, Звязда
  20. Максім Знак і Людміла Казак — лаўрэаты прэміі IBA за ўнёсак у абарону правоў чалавека(бел.) . Наша Ніва (28 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  21. spring96.org
  22. «Хаджу да яго штодня». Надзея Знак пра зьняволеньне свайго мужа Максіма Знака(бел. (тар.)) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (29 снежня 2020). Праверана 2-1-2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных