wd wp Пошук:

Максім Іванавіч Санец

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Санец (нар. 4 красавіка 1997, Тураў) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

З 2013 года стаў выступаць за дубль «Гомеля», дзе хутка здолеў замацавацца. 21 верасня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе гамяльчан у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне матча з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:2).

У сезоне 2015 працягваў гуляць за дубль, выходзячы таксама ў асноўнай камандзе на замену ў канцы матча. 25 кастрычніка 2015 года забіў першы гол за «Гомель» у Вышэйшай лізе, паразіўшы браму «Слуцка» (выніковы лік 1:3).

У лютым 2016 года, пасля вылету «Гомеля» з Вышэйшай лігі, было абвешчана аб пераходзе Санца ў клуб «Крумкачы»[3]. У сталічным клубе стаў у асноўным выхадзіць на замену, выступаў за дубль. У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на тры гады[4]. У першай палове сезона 2017 выступаў у асноўным за дубль, за галоўную каманду згуляў у чатырох матчах. У ліпені 2017 года кантракт клуба з футбалістам быў разарваны[5], і неўзабаве той стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[6]. У складзе «Тарпеда» стаў у асноўным выхадзіць на замену.

У 2018 годзе, пасля таго як «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў у асноўным гуляць за дубль. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, вярнуўшыся з арэнды, стаў рыхтавацца да новага сезона з «Тарпеда», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Лакаматыў»[8]. У жніўні 2019 года «Тарпеда» спыніла існаванне, нападнік стаў іграком «Лакаматыва» на трывалай аснове. У красавіку 2020 года па выніках канфлікту з гомельскім клубам быў дыскваліфікаваны на месяц і абвешчаны свабодным агентам[9]. Пасля гэтага прыблізна год прапусціў з-за службы ў арміі.

У красавіку 2021 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка». Дэбютаваў за каманду 29 мая 2021 года ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (2:2), адзначыўшыся голам. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Іслач»[10], дзе пераважна выхадзіў на замену.

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[11] і неўзабаве стаў іграком «Слуцка»[12], дзе пераважна выхадзіў на замену. У лістападзе 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са слуцкім клубам[13].

Міжнародная кар’ера

10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (1:1).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльГомельБеларусь60
2014Д1ГомельБеларусь50
2015Д1ГомельБеларусь151
2016Д1КрумкачыБеларусь150
2017 (1)Д1КрумкачыБеларусь40
2017 (2)Д2ТарпедаБеларусь142
2018 (1)Д1ТарпедаБеларусь10
2018 (2)Д2ЛакаматыўБеларусь145
2019Д2ЛакаматыўБеларусь274
2020 (пач.)Д2ЛакаматыўБеларусь10
2021 (1)Д1СпадарожнікБеларусь51
2021 (2)Д1ІслачБеларусь81
2022Д1СлуцкБеларусь122

Зноскі

  1. Maksim Sanets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://sfc-slutsk.by/person/392
  3. “Гомель” объявил о переходе Максима Санца в “Крумкачы”
  4. Максим Санец на три года продлил контракт с “Крумкачами”
  5. “Крумкачы” расторгли контракты с Санцом и Одеоибо
  6. Корсак и Санец перешли в минское «Торпедо»
  7. “Торпедо” отдало Санца в аренду
  8. Санец продолжит играть за “Локомотив”
  9. Форвард гомельского «Локомотива» Санец дисквалифицирован и стал свободным агентом
  10. Санец перешел в “Ислочь”
  11. Четыре игрока покинули “Ислочь”
  12. Максим Санец перешел в “Слуцк”
  13. “Слуцк” расторг контракты с Санцом и Заробековым
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тураве
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы