wd wp Пошук:

Алег Аркадзевіч Сурскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сурскі.

Алег Аркадзевіч Сурскі (16 красавіка 1928, Тбілісі — 28 лістапада 2012, Мінск) — беларускі дызайнер, мастак, арт-крытык і мастацтвазнаўца.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Тбілісі. Вучыўся ў Тбіліскім авіяцыйным тэхнікуме. У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Прымаў удзел у мастацкіх выстаўках з 1947 года. Уваходзіў у шэраг грамадскіх аб’яднаній: Саюз журналістаў СССР, Саюз мастакоў СССР, Міжнародная асацыяцыя крытыкаў мастацтва пры ЮНЕСКА, Асацыяцыя мастацтвазнаўцаў СНГ і Беларускі Саюз дызайнераў.

Алег Сурскі стаяў ля вытокаў школы беларускай мастацкай крытыкі. З яго імем у значнай ступені звязаны пад’ём беларускага мастацтвазнаўства і выхад беларускай мастацкай крытыкі на міжнародную арэну. Аднім з першых у Беларусі займаўся пытаннямі тэхнічнай эстэтыкі і дызайна, публікаваўся ў буйных савецкіх і замежных выданнях. З’яўляўся аўтарам шматлікіх артыкулаў і публіцыстычных нарысаў ва ўсесаюзным і рэспубліканскім друку. манаграфіі, альбомы і каталогі былі прысвечаны дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, а таксама вядомым беларускім мастакам: Барысу Забораву, Васілю Сумараву, Маю Данцыгу, Віктару Грамыку, Віталю Цвірке, Георгію Паплаўскаму, Абраму Кролю і іншым.

У якасці дызайнера выканаў унікальныя аб’ёмна-прасторавыя светлавыя кампазіцыі ў санаторыях «Беларусь» (Сочы, Місхор), пансіянаце «Сосны» (возера Нарач), Доме прыёмаў Савета Міністраў БССР (Мінск), Нацыянальным банку Беларусі, Магілёўскім мастацкім музеі імя. П. Масленікава, Заслаўскім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. З’яўляўся аўтарам экспазіцый у Музеі этнаграфіі народаў СССР, Музеі гісторыі Ленінграда (Санкт-Пецярбург), для ВДНГ СССР, Лейпцыгскага міжнароднага кірмашу[1].

Працаваў разам са скульптарам Анатолем Анікейчыкам, мастакамі Гаўрылай Вашчанкай, Аляксандрам Кішчанкай, Міхаілам Савіцкім, Уладзімірам Стальмашонкам, Барысам Заборавым. Быў у сяброўскіх адносінах з выдатнымі савецкімі крытыкамі Д. Сараб’янавым, А. Кантарам, Л. Жадавай, М. Аўсяннікавым.

Зноскі

  1. Naviny.by Пайшоў з жыцця Алег Сурскі, беларускі мастак і мастацтвазнаўца

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Журналісты Беларусі
Памерлі ў 2012 годзе
Памерлі 28 лістапада
Члены Беларускага саюза дызайнераў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Мастакі паводле алфавіта
Памерлі ў Мінску
Нарадзіліся ў 1928 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся 16 красавіка
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Мастакі Беларусі
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Дызайнеры Беларусі
Выпускнікі БДУ
Мастацтвазнаўцы Беларусі
Культуролагі Беларусі
Нарадзіліся ў Тбілісі
Асобы