wd wp Пошук:

Элем Германавіч Клімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімаў. Элем Германавіч Клімаў (руск.: Эле́м Ге́рманович Кли́мов; 9 ліпеня 1933, Сталінград, РСФСР, СССР — 26 кастрычніка 2003, Масква, Расійская Федэрацыя) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1997). У 1986—1988 гадах — старшыня СК СССР. Член КПСС з 1962 года.

Біяграфія

Э. Г. Клімаў нарадзіўся 9 ліпеня 1933 года ў Сталінградзе (цяпер Валгаград). Пасля заканчэння ў 1957 Маскоўскага авіяцыйнага інстытута працаваў інжынерам-канструктарам на адным з маскоўскіх заводаў, а таксама супрацоўнічаў у Маладзёжнай рэдакцыі Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання і ў Маскоўскай філармоніі.

У 1964 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Е. Л. Дзігана) і пачаў працаваць на кінастудыі «Масфільм».

Першым поўнаметражным фільмам Клімава была камедыя «Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход забаронены» (1964), якая мела вялікі поспех у краіне. Аднак наступны фільм рэжысёра «Прыгоды зубнога ўрача» (1965) выйшаў у 1967 г. у абмежаваным пракаце (78 копій) і быў «пакладзены на паліцу». Паўторны выпуск адбыўся толькі ў 1987 годзе. Пазней Клімаў казаў, што і сам не быў задаволены гэтым фільмам.

Таксама Клімаў завяршыў (разам з Г. Лаўровым і М. Хуцыевым) няскончаны фільм М. Рома «І ўсё-такі я веру».

У 1965 годзе ажаніўся з Ларысай Шапіцька.

У канцы 1980-х гадоў меў намер экранізаваць раман М.Булгакава «Майстар і Маргарыта», для якога сумесна з братам Германам напісаў сцэнарый — аднак гэтая задума так і засталася нерэалізаваная.

Э. Г. Клімаў памёр 26 кастрычніка 2003 года ад інсульту. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12848957X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12848957X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12848957X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Сцэнарысты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сацыялістычны рэалізм
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгаградзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Памерлі ад інсульту
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў