wd wp Пошук:

Нацюрморт

Вілем Калф. Нацюрморт з кітайскай супніцай. 1660. Карцінная галерэя. Берлін
Іван Хруцкі. Кветкі і фрукты. 1839

Нацюрмо́рт (фр.: nature morte — «мёртвая прырода») — выява неадушаўлёных прадметаў у выяўленчым мастацтве, у адрозненне ад партрэтнай, жанравай, гістарычнай і пейзажнай тэматыкі.

Зыходную кропку ранняга нацюрморта можна знайсці ў XV—XVI стагоддзях, калі ён разглядаўся як частка гістарычнай ці жанравай кампазіцыі. Доўгі час нацюрморт захоўваў сувязь з рэлігійнай карцінай, апраўляючы кветкавымі гірляндамі фігуры Маці Божай і Хрыста, а таксама часта размяшчаючыся на адваротным боку алтарнага абраза (як у «Трыпціху сямейства Брак» Рагіра ван дэр Вэйдэна). Таксама ў XVI стагоддзі была распаўсюджана традыцыя стварэння партрэтаў з выявай чэрапа, напрыклад, партрэт Жана Карандэля працы Яна Госарта (гл. vanitas). Раннія нацюрморты часта выконвалі ўтылітарную функцыю, напрыклад, у якасці ўпрыгожвання створак шафы ці для маскіроўкі сцянной нішы.

Нацюрморт канчаткова афармляецца ў якасці самастойнага жанру жывапісу ў творчасці галандскіх і фламандскіх мастакоў XVII у. Прадметы ў нацюрмортнай жывапісу гэтага перыяду часта ўтрымліваюць утоеную алегорыю — або скарабежнасці ўсяго зямнога і непазбежнасці смерці (Ванітас), або — у шырэйшым сэнсе Пакут Хрыстовых і Уваскрэсення. Гэта значэнне перадаецца пасродкам выкарыстання прадметаў — у большасці выпадкаў знаёмых і сустракаемых у штодзённым жыцці, якім надаецца дадатковае сімвалічнае значэнне.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Нацюрморт
Катэгорыя·Жанры жывапісу
Катэгорыя·Жанры фатаграфіі