wd wp Пошук:

Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лісоўскі. Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі (1931; вёска Белы Мох, Мсціслаўскі раён1970) — беларускі жывапісец і графік.

Біяграфія

У 1960 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1960 г.. Працаваў у жанрах партрэта, бытавым, станковай графіцы. Асноўныя творы ў жывапісе: “Настаўніца” (1960), партрэты беларускіх пісьменнікаў Я.Брыля, Я. Семяжона (1967), Ніла Гілевіча (1968) і інш. Жывапісныя работы вызначаюцца рэалістычнай трактоўкай формы, багаццем каларыту, псіхалагізмам вобразаў. Аўтар шматлікіх карыкатур і сяброўскіх шаржаў на тэмы культурнага жыцця Беларусі. У 1971 г. выдадзены асобным альбомам “Няўрокам кажучы”. Малюнкі вылучаюцца дакладнасцю і вастрынёй характарыстык, умелым скарыстаннем гіпербалы як сродкаў сатырычнай тыпазіцыі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Памерлі ў 1970 годзе
Графікі Беларусі
Асобы
Мастакі XX стагоддзя
Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Мастакі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Нарадзіліся ў 1931 годзе
Мастакі паводле алфавіта
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў