wd wp Пошук:

Людвік Бацянскі

Людвік Баця́нскі (польск.: Ludwik Bociański; 24 жніўня 1892, Плешаў — 7 лютага 1970, Лондан) — польскі афіцэр (палкоўнік) і палітык.

Біяграфія

З сялянскай сям’і, брат Яна Бацянскага. Адукацыю атрымаў у школе ў Астрове Велікапольскім і Кэмпне. Служыў у нямецкай арміі. Удзельнічаў у Велікапольскім паўстанні 1918—1919. Змагаўся ў вайне з бальшавікамі 1919—1921 гадоў. У 19301934 гадах быў камендантам ваеннай школы пяхоты ў Камарове. З канца 1935 года да мая 1939 года віленскім ваяводам; быў руплівым выканаўцам палітыкі паланізацыі, за што крытыкаваўся нацыянальнымі меншасцямі і апазіцыяй[2]. У 1939 годзе прызначаны на пасаду пазнаньскага ваяводы.

У Вераснёўскай кампаніі — генеральны кватэрмайстар урада[3]. 17 верасня 1939 года на мосце на Чарамошы ў Кутах спрабаваў затрымаць галоўнакамандуючага Маршала Эдварда Рыдзь-Сміглага і не дапусціць, каб ён выехаў. Калі гэтая спроба не атрымалася, Бацянскі спрабаваў застрэліцца[4].

Сканаў у эміграцыі ў Лондане, дзе і быў пахаваны[5].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Пакінуў краіну, якая знаходзілася пад нямецкай і савецкай акупацыяй. 12 верасня немцы прызначылі кіраўнікоў сваёй адміністрацыі ў Познані. Польскі ўрад у эміграцыі 3 снежня 1940 года прызначыў дэлегата на землі, далучаныя да Трэцяга Рэйха, Цырыля Ратайскага. 22 жніўня 1944 камітэт люблінскі скасаваў нямецкія структуры і вярнуў перадваенны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (Dz. U. Nr 2, poz. 8.), але немцы фактычна акупавалі Пазнаньскае ваяводства яшчэ да пачатку 1945 года. У студзені 1945 года на пасаду ваяводы пазнаньскага быў прызначаны камуністычнай уладай Міхал Гвяздовіч.
  2. Сяргей Чыгрын, Слонімская ссылка Адама Станкевіча, Беларускі гістарычны зборнік, Н. 28, с. 199.
  3. A. K. Kunert, Z. Walkowski, Kronika kampanii wrześniowej 1939, Wydawnictwo Edipresse Polska, Warszawa 2005, ISBN 83-60160-99-6, s. 28. (польск.)
  4. Dariusz Baliszewski (Дарыўш Балішэўскі), Most honoru, Wprost, nr 1138 (19 września 2004) (польск.)
  5. 1 2 «Parlamentarzyści RP — pełny opis rekordu. 000000116», bs.sejm.gov.pl (польск.)
  6. 1 2 3 4 5 6 Rocznik Oficerski 1928, Warszawa 1928, str. 100. (польск.)
  7. Zarządzenie o nadaniu Wielkiej Wstęgi Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Komandorskiego z Gwiazdą Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Komandorskiego Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Kawalerskiego Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Oficerskiego Orderu Odrodzenia Polski oraz Krzyża Kawalerskiego Orderu Odrodzenia Polski (M.P. 1936 nr 263 poz. 468) (польск.)
  8. Zarządzenie o nadaniu Krzyża Komandorskiego z Gwiazdą Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Komandorskiego Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Oficerskiego Orderu Odrodzenia Polski oraz Krzyża Kawalerskiego Orderu Odrodzenia Polski M.P. 1932 nr 259 poz. 295 (польск.)
  9. Zarządzenie o nadaniu Krzyża Niepodległości z Mieczami, Krzyża Niepodległości i Medalu Niepodległości (M.P. z 1932 r. Nr 217, poz. 249) (польск.)
  10. Rocznik Oficerski 1923, Warszawa 1923, str. 69. (польск.)
  11. M.P. z 1925 r. Nr 102, poz. 438 (польск.)
  12. Andrzej Krzak, PUŁKOWNIK DYPLOMOWANY LUDWIK BOCIAŃSKI — OFICER I WOJEWODA, Rocznik archiwalno-historyczny Centralnego Archiwum Wojskowego Nr 3/32 z 2010 r., caw.wp.mil.pl Архівавана 5 сакавіка 2016. (польск.)
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ваяводы віленскія (Польская Рэспубліка)
Катэгорыя·Ваенныя Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 7 лютага
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 3 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Камандоры ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Ваяводы пазнаньскія (Польская Рэспубліка)
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа