wd wp Пошук:

Жалезны крыж

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жалезны крыж, значэнні.

Стылізаваны выгляд Жалезнага крыжа.

Жале́зны крыж (ням.: Eisernes Kreuz) — прускі і нямецкі вайсковы ордэн. Заснаваны Фрыдрыхам Вільгельмам III 10 сакавіка 1813 за баявыя заслугі ў вайне за вызваленне Германіі ад Напалеона. Аўтарства эскіза прыпісваюць Карлу Фрыдрыху Шынкелю.

Ордэн уручаўся ўсім катэгорыям ваеннаслужачых незалежна ад рангу або саслоўя. Узнагароджанне ордэнам адбывалася паслядоўна ад ніжэйшай ступені да вышэйшай. Ордэн аднаўляўся з кожнай новай вайной.

Жалезны Крыж стаў першай еўрапейскай узнагародай, якая ўручалася выключна за подзвіг — нягледзячы на званне, або сацыяльны статус. Ордэн карыстаўся павагай і папулярнасцю ў народзе і арміі.

Сярод узнагароджаных прускім вайсковым ордэнам «Жалезнага Крыжа» 2-й ступені быў герцаг Фрыдрых Фердынанд Ангальт-Кетэн-Плескі(руск.) бел. (1819) — заснавальнік Асканія-Нова(укр.) бел..

Існавала некалькі версій — 1813, 1870, 19131914, 1939 гадоў. У ніжняй частцы ордэна паказваўся год.

Да 1918 было тры ступені:

У гады Першай сусветнай вайны, ордэн уручалі масава, што некалькі знізіла яго прэстыж.

Віды Жалезных крыжоў

Выпуск 1813

Выпуск 1870

Выпуск 1914

Выпуск 1939

Жалезны крыж у Люфтвафэ

Для Люфтвафэ існавала спецыяльная сістэма балаў або «пунктаў». Напрыклад, 0,5 пункта давалі за знішчэнне аднаматорнага самалёта, 1 пункт — за 1 самалёт-знішчальнік, 3 пункты — за чатырохматорны бамбардзіроўшчык і г. д. Начныя перамогі ацэньваліся ўдвая вышэй. Для ўзнагароджання Жалезным крыжом 1 класа дастаткова было набраць 5 пунктаў[1].

Дэнацыфікацыя

Дэнацыфікаваны Жалезны крыж

Пасля вайны ў сувязі з дэнацыфікацыяй выявы свастыкі і яе публічны паказ сталі супрацьзаконнымі. Гэта тычылася і ўзнагарод з выявай. У 1957 нямецкае заканадаўства дазволіла зноў насіць перапрацаваныя ўзнагароды, атрыманыя падчас Другой сусветнай вайны, але ўсе нацысцкія сімвалы узнагарод былі прыбраны. Жалезны Крыж па версіі 1957 страціў свастыку ў цэнтры аверса, а замест яе там з’явіліся тры дубовых лісты з парай жалудоў.

Зноскі


  1. Курылев О. П. Боевые награды Третьего Рейха. — Эксмо, 2009. — С. 33-34. — 352 с. — ISBN 978-5-699-12721-4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды Трэцяга Рэйха
Катэгорыя·Вайсковыя ўзнагароды Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароды Германіі
Катэгорыя·Гісторыя Германіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Ордэны Прусіі