wd wp Пошук:

Лужскі раён

Лужскі муніцыпальны раён (руск.: Лу́жский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў паўднёвай частцы Ленінградскай вобласці Расіі. Утвораны ў жніўні 1927 года. Гістарычна яму папярэднічаў Лужскі павет, утвораны ў 1777 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — горад Луга. Насельніцтва — 72 879 чал. (2018).

Геаграфія

Плошча раёна — 6,07 тыс. км², 8,11 % плошчы вобласці. Па гэтым паказчыку раён займае пятае месца ў рэгіёне. Мяжуе на поўначы — з Гатчынскім муніцыпальным раёнам; на паўночным усходзе — з Тосненскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым усходзе — з Наўгародскай вобласцю (Наўгародскі, Бацецкі і Шымскі раёны); на поўдні — з Пскоўскай вобласцю (Плюскі раён); на захадзе — са Сланцаўскім муніцыпальным раёнам; на паўночным захадзе — з Воласаўскім муніцыпальным раёнам. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 140 км.

Тэрыторыя раёна мае раўнінны рэльеф, абсалютныя вышыні 0 — 100 метраў над узроўнем мора. Маюцца адклады шклянога пяску і торфу.

Клімат раёна ўмерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература чэрвеня 17 °C, студзеня — −8 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 600—700 мм.

Па тэрыторыі раёна працякае рака Луга і яе прытокі Орадзеж, Саба, Яшчара. Таксама ў раёне шмат азёраў, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца Вялле, Чарамянецкае, Врэва, Самра, Стрэчна. Значная частка раёна забалочаная.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
  2. GEOnet Names Server — 2018.
  3. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
  4. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  5. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst41/DBInet.cgi?pl=8006001
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Ленінградскай вобласці