wd wp Пошук:

Шымскі раён

Шымскі раён (руск.: Шимский раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — рабочы пасёлак Шымск.

Геаграфія

Плошча — 1836,76 км². На поўдні раён мяжуе з Салецкім і Валатоўскім раёнамі, на захадзе з Пскоўскай вобласцю, на паўночным захадзе з Ленінградскай вобласцю, а на поўначы — з Бацецкім і Наўгародскім раёнамі.

Раён размяшчаецца на беразе возера Ільмень, па яго тэрыторыі працякаюць рэкі — Шалонь, Мшага, Кіба.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst49/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Раёны Наўгародскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных