wd wp Пошук:

Плюскі раён

Плюскі раён (руск.: Плю́сский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на паўночным усходзе Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — рабочы пасёлак Плюса.

Геаграфія

Плошча 2577 км². Мяжуе на захадзе з Гдоўскім, на поўдні — са Струга-Красненскім раёнамі Пскоўскай вобласці, на ўсходзе — з Наўгародскай вобласцю (Шымскі раён), на поўначы — з Ленінградскай вобласцю (Лужскі раён).

Асноўныя рэкі — Плюса (правы прыток Нарвы) і яе прытокі Люта, Курэя, Чорная, Амуга, Яня, Вёрдуга, Пагуба. Найбольш буйныя азёры — Песна (4,85 км²), Заплюскае (2,5 км²) і Доўгае (1,7 км²); на мяжы са Струга-Красненскім раёнам ляжыць самае вялікае па плошчы Чорнае возера (8,75 км²).

Зноскі

  1. http://pskovstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/pskovstat/resources/c39d2d0044e056b18eafaede4cdebdf4/nas180322_1.htm
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных