wd wp Пошук:

Воласаўскі раён

Воласаўскі муніцыпальны раён (руск.: Во́лосовский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў паўднёва-заходняй частцы Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Воласава. Утвораны ў верасні 1927 года. З 1963 па 1965 год уваходзіў у склад Кінгісепскага сельскага раёна. Плошча раёна — 2,73 тыс.км² (3,65 % плошчы вобласці). З поўначы на ​​поўдзень раён выцягнуты на 65 км, з захаду на ўсход — на 55 км.

Геаграфія

Мяжуе на поўначы — з Ламаносаўскім муніцыпальным раёнам; на ўсходзе — з Гатчынскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — з Лужскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым захадзе — са Сланцаўскім муніцыпальным раёнам; на захадзе — з Кінгісепскім муніцыпальным раёнам. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 85 км. Рэльеф раўнінны, часткова забалочаны, на поўначы раёна прысутнічаюць асобныя пагоркі. Большая частка раёна знаходзіцца на Іжорскім узвышшы. Больш за 60 % плошчы займаюць лясы. Па тэрыторыі раёна працякае 34 ракі агульнай працягласцю 535 км. Найбуйнейшымі з’яўляюцца Луга, яе прыток Уруда (60 км) і Орадзеж (на ўсходзе раёна).

Зноскі

  1. 1 2 3 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных