wd wp Пошук:

Лужайнік

Лужайнік[3] (Limosella) — род двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Назва

Навуковая назва роду — Limosella — была ўпершыню ўжыта ў 1728 годзе франка-нямецкім батанікам Францам фон Бальтазарам Ліндэрнам(руск.) бел. (1682—1755). Яна паходзіць ад лац.: limosus — «багністы, брудны», што ставіцца да звычайных месцаў вырастання тыпавога віду роду. У 1753 Карл Ліней пераняў гэту назву ў Species plantarum.

Батанічнае апісанне

Род аб’ядноўвае невялікія аднагадовыя, радзей шматгадовыя травяністыя расліны. Сцеблы кароткія, мала развітыя, чатырохрабрыстыя. Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку, радзей чарговае на сцябле, з не заўсёды выразнымі хвосцікамі, у абрысе лінейнае, ланцэтападобнае або даўгавата-яйкападобнае, з суцэльным краем.

Кветкі размешчаны на прыкметных кветаножках. Чашачка звычайна падзелена на 5 долей, званочкавая. Вяночак бледны, белы або бялёсы, з ружавата-ліловымі або сінімі плямкамі ў трубцы. Тычынкі ў колькасці чатырох (зрэдку сустракаюцца асобнікі з двума тычынкамі). Завязь шарападобнай або яйкападобнай формы.

Плод — прытупленая каробачка з вялікай колькасцю насення з сеткаватай паверхняй.

Арэал

Нягледзячы на невялікі лік відаў, род Лужайнік мае шырокі арэал — яго прадстаўнікі вядомыя ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі.

Таксанамія

  яшчэ 22 сямейства
(па Сістэме APG III)
 
      каля 15 відаў
  парадак Ясноткакветныя     род Лужайнік  
           
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Залознікавыя    
         
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ больш 85 родаў  
     

Сінонімы

Віды

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 11 відаў[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Limosella (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 29 снежня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Залознікавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных