wd wp Пошук:

Лужайнік вадзяны

Лужа́йнік вадзяны[3], лужо́ўнік вадзяны[4] (Limosella aquatica) — від кветкавых раслін роду Лужайнік (Limosella) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая расліна вышынёй 2—5 (15) см з ляжачымі парасткамі (сталонамі), якія ўкараняюцца. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, злёгку мясістае, у прыкаранёвай разетцы ці ў пучках на канцах парасткаў. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, белага колеру з ружаватым адценнем. Вяночак кветак званочкавы. Кветкі адзіночныя, на доўгіх кветаносах у пазухах лісця разеткі. Плод — двухгнёздавая каробачка са шматлікім насеннем[4].

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Святлолюбівая расліна. Гіграфіт, гідрафіт і мезатроф[5]. Расце ў ілістых месцах, па берагах вадаёмаў, у канавах, неглыбокіх западзінах, на вільготных і забалочаных лугах, часам у вадзе. Цвіце ў маічэрвені[4].

Даволі рэдкая расліна. Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі, у Эстоніі, Украіне[5].

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  5. 1 2 Лужница водяная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Водныя расліны
Катэгорыя·Залознікавыя
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак