wd wp Пошук:

Васілішкаўскі раён

Васілі́шкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401960 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Баранавіцкай, з 20 верасня 1944 г. у складзе Гродзенскай абласцей. Цэнтр — г. п. Васілішкі, з 3 жніўня 1954 г. — г. п. Астрына. Плошча раёна 0,7 тыс. км², 264 населеныя пункты (1946 г.).

12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Астрынскі, Бакштаўскі, Бярозаўскі, Васілішкаўскі, Касцянеўскі, Матыльскі, Навадворскі, Нарашскі, Пугачоўскі, Сабакенцаўскі, Шайбакпольскі, Шастакоўскі, адначасова ў раёне ўтвораны гарадскі пасёлак Астрына. 16 ліпеня 1954 г. скасаваны Бярозаўскі і Пугачоўскі сельсаветы, Сабакенцаўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі (в. Сабакенцы перайменавана ў в. Першамайская)[1]. 3 жніўня 1954 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Астрына, гарадскі пасёлак Васілішкі скасаваны, яго тэрыторыя ўключана ў склад Васілішкаўскага сельсавета[2]. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны. Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Матыльскі, Першамайскі і Шастакоўскі сельсаветы перададзены ў склад Радунскага раёна; Астрынскі, Касцянеўскі, Навадворскі, Нарашскі, Шайбакпольскі і г. п. Астрына — у склад Шчучынскага раёна.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О перенесении центра Василишковского района, Гродненской области, из городского поселка Василишки в городской поселок Острына и об упразднении городского поселка Василишки // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Баранавіцкая вобласць
Катэгорыя·Васілішкаўскі раён
Катэгорыя·Гісторыя Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Васілішкі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Астрына
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе