wd wp Пошук:

Лельчыцы

Лельчыцы[2] — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Лельчыцкага раёна, на рацэ Убарці. За 215 км ад Гомеля, 67 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі КалінкавічыОўруч (Украіна), аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Мазыром, Туравам, Глушкавічамі. Насельніцтва 11 393 чал. (2017)[3].

Айконім

Iснуе некалькі тлумачэнняў паходжання назвы паселішча. «Нашы продкі-палешукі калісьці з’яўляліся ўласнасцю графа Чыцкага. Граф быў багатым. Дзесяткі тысяч дзесяцін зямлі меў ён на Украіне і Беларусі. Тысячы сялян працавалі на яго. Славіўся граф і сваёй жорсткасцю: за малейшую правіннасць караў сялян розгамі, ссылаў у аддаленыя, глухія месцы, аддаваў у рэкруты. Быў гэты граф жорсткі не толькі да сялян, але і сваёй роднай дачкі. Аднойчы да графа ў госці прыехаў ваявода з Брэста. Папрасіў ён у графа рукі дачкі. Граф быў не супраць парадніцца з ваяводай. Але супрацівілася дзяўчына. Раззлаваўся бацька і аддаў загад адвесці яе на Палессе, у глухую вёску Балотнае. Маўляў, няхай пажыве там, розуму набярэцца. Алена, так звалі дачку графа, заплакала. Але ўпрошваць яго не стала. Ведала нораў бацькі. Праз два дні яна з няняй Васілісай Капітонаўнай выехала з Кіева ў вёску. Ехалі доўга. Калі прыехалі, барадаты аканом Архіп Назарыч ветліва запрасіў гасцей у дом. Ён прывёў Алену з няняй у пакой, усланы дыванамі і мядзведжымі скурамі. На другі дзень Алена пазнаёмілася з вёскай, людзьмі. Прыйшоўшы дамоў, сказала няні адно слова: глухамань. I вось аднойчы ў вёску прыехаў граф, а з ім і ваявода. Гэты дзень стаў ракавым у жыцці дзяўчыны: бацька з ваяводам пілі многа, да поўначы. Затым, уваліўшыся ў пакой дзяўчыны, бацька абвясціў: „З сённяшняга дня ваявода твой муж“. Ваявода прыблізіўся да дзяўчыны, хацеў абняць і пацалаваць. Дзяўчына вырвалася, выбегла ў суседні пакой і горка заплакала. Што рабіць, думала яна, заліваючыся слязьмі. Бацька з ваяводам усё настойлівей і настойлівей стукалі ў дзверы. Алена рэзка ўзнялася, абвяла позіркам рэчы, якія знаходзіліся ў пакоі, і выскачыла ў вакно. Да самай раніцы шукалі дзяўчыну па вёсцы. Але безвынікова. I толькі, калі развіднела, Архіп Назарыч заўважыў на беразе ракі, дзе любіла лавіць рыбу Алена, белую хусцінку. Выцягнулі дзяўчынку з рэчкі на другі дзень. Граф загадаў упраўляючаму маёнтка пабудаваць царкву на тым месцы, дзе стаяў дом, а вёску перайменаваць у памяць дачкі Ленчыцамі. …Дзяўчына вельмі любіла жыхароў вёскі, заўсёды аказвала дапамогу простаму чалавеку ў бядзе. Гэтым жа плацілі і сяляне. I часта называлі яе не Ленай, а Лялькай. Вось адсюль і пайшло — Лельчыцы».

Паводле іншага падання, некалі ўладарыў у гэтых мясцінах польскі пан Чыцкі. I была ў яго тут уласная смалакурня і рудаплаўня. Неяк вясною прыехаў пан на Палессе не адзін, а з 12-гадовай дачкой Аленай. Аднойчы раніцай пабегла Алена гуляць да рэчкі. Ды так і не вярнулася дамоў. Ніхто не заўважыў, як яна ўтапілася ў рэчцы. Пан вельмі любіў сваю адзіную дачку. Таму ў памяць аб ёй пабудаваў на беразе ракі капліцу, у якой пахаваў Алену. Месца гэтае сталі называць у народзе Лены Чыцкай, у выніку моўных змен атрымалася назва Ленчыцы. І сапраўды, ёсць глыбокае месца на Убарці (каля 400 м ніжэй моста на злучэнні дзвюх праток ракі), дзе нібыта ўтапілася Лена, якое і цяпер яшчэ завецца Панскім кадаўбам. Мястэчка ж сталі зваць Ленчычы. З часам назва трансфармавалася: Ленчыцы — Лельчыцы. Пісьмовых звестак пра пана Чыцкага не знойдзена. Гэта мог быць аканом ці іншы адміністратар маён. Убарць. Такая легенда існуе і ў адносінах да іншых месцаў. Гэтак, напрыклад, абгрунтоўваецца назва Хоцімска, з тым толькі адрозненнем, што загінулую ў дзень свайго вяселля панскую дачку звалі Хацімой.

Згодна з яшчэ адной версіяй, паходжанне айконіма звязана з міграцыйнымі працэсамі і этнічнымі сувязямі, якія існавалі паміж рознымі родамі і плямёнамі. Iнакш кажучы, многія геаграфічныя назвы маюць падабенства з этнічнымі найменнямі гэтых родаў ці плямёнаў. Прыкладаў можна прывесці шмат. Так, этнонім ленчычане цікава параўнаць з тапонімам Лельчыцы, які ў ранейшых мясцовых гаворках гучаў як Ленчыцы (ад першапачатковага Ленчычы).

Паводле слоўніка Уладзіміра Даля, Лель, Лялько — назва язычніцкага старажытнаславянскага бажаства (бога) шлюбу, падобнага да Купідона; у паданнях іншы раз ён падаецца ў выглядзе белага бусла. З гэтым імем звязаны і дзеяслоў лялеяць — песціць, ашчаджаць, як немаўля. А. Ф. Рогалеў лічыць: буслы (лелі), адлятаючы ў вырай, збіраліся купна ў гэтай мясціне, таму і назва мястэчку дадзена Лельчыцы. Паводле энцыклапедычнага слоўніка Ф. А. Брокгаўза і I. А. Ефрона, Лель — імя прыдуманага польскімі міфолагамі славянскага язычніцкага бога, які нібыта памінаецца ў вясельных песнях. Корань Лель сустракаецца і ў іншых назвах: Лелікава, Лелюкі, Лелюгі, Лялюшаўцы (вёскі адпаведна Кобрынскага, Iўеўскага, Шумілінскага і Шчучынскага р-наў Беларусі). Прыведзеныя назвы па сваёй структуры і будове нагадваюць тыя геаграфічныя імёны, якія паходзяць ад прозвішчаў і мянушак.

Цікавая легенда прыведзена ў аповесці Эдуарда Скобелева: «Захватив Киев, стали баскаки мучить русских людей, мстить за то, что они сражались храбро и побили находников неисчислимо. Одним ломали кости, других жгли каленым железом, третьих варили в котлах. И вот кто-то из князей, не вытерпев пыток, проговорился, будто негде в лесах сховали волхвы еще при князе Владимире золотой лик Леля, лесного бога, ростом в четыре аршина. Изумились баскаки, велели своим воинам разыскать сокровище. Близкой казалась лакомая пожива. А вышли дальние дороги… Три года кружили вороги по лесам, заглядывали в каждую вёску, в каждое посельце, подсылали лазутчиков — выведать, где спрятано золото. И вот что-то, верно, нанюхали. Подступили зимою с огромною ратью, потому что летом не пройти не проехать было в полешские пределы. Откуда, однако, что взялось: не было русских воинов и появились — будто грибы наросли. Преградили путь вражьему войску. И хоть сами пали, но и ворогов положили немало, смутив уцелевших своей доблестью. Но все же добрались баскаки до заветного острова и уже похвалялись удачей, и уже ладили сани, чтобы везти добычу ханам, да вот докука: болота вокруг острова не замерзали, горячие ключи там или что, но темнели бездонные хляби, и через них было не перескочить. Погнали баскаки воинов вплавь, но те потонули в ледяной воде. И отступили баскаки, лопоча: „Лельчи, Лельчи“… Повторяли, знать, по-своему в страхе имя нашего бога. Так вот и стало прозываться место, где остановилось поредевшее вражье войско, — Лельчицы…»

Айконім Лельчыцы можна звязаць са словам лен — зямельным ўладаннем, якое давалася каралём у пажыццёвае карыстанне. Акрамя таго, гэтым словам у Еўропе называлася адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, а таксама падатак, які збіраўся з аднайменнага зямельнага ўладання.

Гісторыя

Ёсць падставы лічыць, што паселішча існавала ўжо ў XV ст. Так, 31 мая 1412 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт падараваў свой удзел Убарць з усімі сёламі (без іх пераліку) віленскаму біскупу Мікалаю і яго пераемнікам. Паводле рэестра падымнага з Убарці «ў Кіеўскім павеце» за 1581 г., у ёй было 10 сёлаў, якія цалкам пералічаны ў інвентары маёнка Убарць 1763 г., і сярод іх — с. «Лейчыцы». Акрамя гэтага, 8 жніўня 1567 г. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст сваім прывілеем дазволіў віленскаму біскупу Валяр’яну на яго просьбу заснаваць у маёнтку Убарць мястэчка, пасяліць там людзей, арганізаваць штотыднёвыя таргі ў чацвер і вольныя кірмашы адзін раз на год у дзень Трох Каралёў, а таксама мець корчмы. Прывілей не змяшчае назвы мястэчка, але, верагодна, яно ў той час было заснавана каля панскага двара Лельчыцы, які ўпершыню ўпамінаецца ў 1622 годзе.

Хроніка

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура

Лельчыцкі краязнаўчы музей.

Славутасці

Помнік Леніну

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 421. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маёнтак Убарць
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мястэчкі Менскага ваяводства
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты Лельчыцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Лельчыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета