wd wp Пошук:

Кацярына Іванаўна Слабажаніна

Кацярына Іванаўна Слабажаніна (нар. 10 сакавіка 1945, г.п. Лельчыцы, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фотабіялогіі і мембраннай біяфізікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар біялагічных навук (1992), прафесар (2003).

Біяграфія

Скончыла Белдзяржуніверсітэт (1967).

У 1969—1993 гадах старшы інжынер-тэхнолаг, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, 1993—2011 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1999 года загадчыца лабараторыі гэтага інстытута[1].

Навуковая дзейнасць

Даследавала ўзаемасувязь фатонікі і структурнай дынамікі бялковых макрамалекул у растворы і ў складзе біялагічных мембран. Правяла параўнальнае вывучэнне адчувальнасці розных параметраў уласнай і зондавай флуарэсцэнцыі да змены структурнага стану бялкоў пры ўздзеянні біялагічна актыўных рэчываў. Устанавіла заканамернасці мадыфікацыі структурна-функцыянальнага стану біялагічных мембран пры дзеянні на іх фізіка-хімічных фактараў рознай прыроды і спецыфічнасці, сувязь паміж структурнымі зменамі мембран эрытрацытаў, метабалічнымі зрухамі і развіццём паталагічных працэсаў у арганізме. Даказала дастасавальнасць флуоресцентных метадаў для выяўлення асаблівасцяў структурнага стану бялкоў у біямембранах пры паталогіі, што з’явілася асновай для шырокага выкарыстання люмінесцэнцыі ў медыка-біялагічных даследаваннях. Распрацавала шэраг экспрэс-метадаў фота дыягностыкі захворванняў.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфіі, 13 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. СЛАБАЖАНІНА Кацярына Іванаўна
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» Архівавана 9 ліпеня 2021. // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАНБ
Катэгорыя·Біяфізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лельчыцах
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак