wd wp Пошук:

Член-карэспандэнт НАН Беларусі

Член-карэспандэнт НАН Беларусі — член малодшай ступені Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Апісанне

Членамі-карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя вучоныя — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі буйнога навуковага значэння. Членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у тым ліку пенсіянерам, якія маюць гэта званне, прызначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічныя вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.

Члены-карэспандэнты з’яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на аснове асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны член-карэспандэнт карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з’яўляецца.

Выбары

13-14 лістапада 2014 года адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. На 39 вакансій членаў-карэспандэнтаў[1] было вылучана 118 кандыдатур[2]. У выніку было абрана 28 новых членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі[3]. Выбары на спецыяльнасцях «Матэматычнае мадэліраванне», «Апрацоўка металаў ціскам», «Электроннае прыборабудаванне», «Геаэкалогія», «Трансплантацыя органаў», «Педагогіка», «Псіхалогія», «Сацыялогія», «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай», «Заатэхнія», «Энергетыка АПК» не адбыліся[2][3]. Такім чынам, па стане на 1 студзеня 2015 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 122 члены-карэспандэнты.

16 лістапада 2017 года адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. На 31 вакансію членаў-карэспандэнтаў прэтэндавалі 104 кандыдаты. Сярод кандыдатаў на званне члена-карэспандэнта найбольш прэтэндэнтаў было па спецыяльнасці «Машынабудаванне» (дзесяць чалавек на месца). У выніку тайнага галасавання абрана 22 члены-карэспандэнты[4].

У 2021 годзе выбары адбыліся падчас сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі 17 снежня 2021 года. На 27 вакансій членаў-карэспандэнтаў было 57 кандыдатаў. Сярод кандыдатаў на званне члена-карэспандэнта больш за ўсё прэтэндэнтаў было па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства» (дзевяць чалавек на месца). У выніку тайнага галасавання выбраны 16 членаў-карэспандэнтаў[5].

Права

Члены-карэспандэнты НАН Беларусі маюць права:

Абавязкі

Члены-карэспандэнты НАН Беларусі абавязаныя:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Веды. — 2014. — 1 верасня. — С.2
  2. 1 2 Веды. — 2014. — 3 лістапада. — С.2
  3. 1 2 Веды. — 2014. — 17 лістапада. — С.2
  4. В НАН Беларуси состоялись выборы новых действительных членов (академиков) и членов-корреспондентов
  5. НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ