wd wp Пошук:

Сергіеў Пасад

Сергіеў Пасад (у 1925—1930 гг. — Сергіеў, у 1930—1992 гг. — Загорск) — горад (з 1782) у Маскоўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сергіева-Пасадскага раёна Маскоўскай вобласці, найбуйнейшы населены пункт муніцыпальнага ўтварэння «Гарадское паселішча Сергіеў Пасад», з’яўляецца цэнтрам Сергіева-Пасадскай гарадской агламерацыі, якая мае насельніцтва звыш 220 тысяч чалавек.

Станцыя Сергіеў Пасад — адна з асноўных чыгуначных станцый на Яраслаўскай лініі Маскоўскай чыгункі. У горадзе знаходзіцца помнік культуры і мастацтва, занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — Троіца-Сергіева лаўра.

Адлегласць да Масквы складае 52 км. Насельніцтва — 105,8 тыс. чал. (2010).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Росстат. Регионы России. Основные социально-экономические показатели городов. 2010 г. Архівавана 6 ліпеня 2011.
  2. Города с численностью постоянного населения от 100 тыс. до 250 тыс. человек Архівавана 30 кастрычніка 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Гарады Маскоўскай вобласці
Сергіеў Пасад
Населеныя пункты паводле алфавіта
Залатое кальцо Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных