.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кірыл Паўлючак (нар. 27 чэрвеня 1984, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Крумкачы».
Выхаванец гродзенскага футбола, з 2001 года гуляў за мінскае «Дынама», дзе з цягам часу стаў асноўным абаронцам. Улетку 2009 года пакінуў мінскі клуб, пасля чаго выступаў у розных беларускіх клубах.
У жніўні 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро», якому дапамог выйграць Першую лігу. У сезоне 2013 быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб.
У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру»[2]. Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 года ўслед за трэнерам Алегам Кубаравым пакінуў малдаўскі клуб[3].
У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з клубам Першай лігі «Гарадзея»[4]. Дапамог «Гарадзеі» па выніках сезона 2015 выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам[5]. У сезонах 2016—2018 заставаўся асноўным іграком гарадзейцаў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, толькі часам адсутнічаў з-за траўм.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[6]. У 2020 годзе стаў капітанам каманды.
У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[7] і перайшоў у мазырскую «Славію»[8]. З-за траўм рэдка з’яўляўся на полі ў складзе мазыран. У ліпені 2021 года кантракт з клубам быў разарваны[9].
У ліпені 2021 года далучыўся да «Смаргоні»[10]. З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і ў красавіку афіцыйна стаў іграком клуба[11].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2008 годзе правёў тры матчы за нацыянальную зборную.
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].