wd wp Пошук:

Кізільнік бліскучы

Кізі́льнік бліскучы[3] (Cotoneaster lucidus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Плады

Лістападны куст вышынёй да 2[3] м з густым лісцем. Лісце чаргаванае, густое, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, зверху бліскучае і цёмна-зялёнае, знізу — святлейшае, жаўтаватае, пурпуровае ўвосень. Кветкі пурпуровыя, па 3—8 у шчыткападобных суквеццях[3]. Пялёсткаў — 5. Плады — бліскучыя яблыкі чорнага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны ва Усходняй Сібіры і Кітаі. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў стэпах, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, у парках і садах, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніжніўні[3]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[3].

Ахоўваецца на тэрыторыі Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 3 Кизильник блестящий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Кізільнік
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак