Купе́на шматкветная, Купена мнагакветкавая, Купена, Куп-купена[3][4] (Polygonatum multiflorum) — шматгадовая травяністая расліна, від роду купена (Polygonatum) сямейства спаржавыя (Asparagaceae).
![]() | ||||||||||
Расліна 30—60 см вышынёй. Сцябло круглае, голае.
Лісце даўгаватае або эліптычнае, ля асновы трохі звужанае, голыя, з кароткімі хвосцікамі, 10—11 см даўжынёй і 4—4,5 см шырынёй ці ж ніжняе лісце 14—15 см даўжынёй, зверху зялёнае, знізу шаравата-зеленаватае.
Кветаножкі выходзяць з пазух лісця, з 3—5 кветкамі, голыя. Калякветнік звужаны над зяпай, дагары трохі пашыраны, з шасцю зелянявымі зубцамі, якія наверсе з унутранага боку коратка апушаныя. Тычынкавыя ніткі валасістыя. Цвіце ў маі — чэрвені.
Від апісаны з Еўропы.
Паўночная Еўропа: Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Вялікабрытанія; Цэнтральная Еўропа: Аўстрыя, Бельгія, Чэхаславакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя; Паўднёвая Еўропа: Албанія, Балгарыя, Югаславія, Грэцыя, Італія, Румынія, Францыя, Іспанія; тэрыторыя былога СССР: Каўказ (Перадкаўказзе), Еўрапейская частка Расіі, Беларусь, Украіна; Азія: Турцыя, Непал[5].
Расце ў бярозавых і хваёвых лясах, сярод кустоў. Расліна ядавітая.