wd wp Пошук:

Купена

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Купена (значэнні). Купе́на[3][4], або Саламонава пячатка[5] (Polygonátum) — род кветкавых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Відаў (па розных падліках) ад 30 да 50.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым мясістым карэнішчам, на якім застаюцца круглыя ўціснутыя сляды леташніх парасткаў («пячаткі»), Лісце падоўжана-эліптычнае. Кветкі зеленавата-белыя, часам ружовыя, на звіслых кветаножках, адзіночныя ці ў гронках у пазухах лісця. Плод — ягада.

Распаўсюджанне і экалогія

Пашырана ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: купена духмяная (Polygonatum odoratum) (народныя назвы: зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік) і купена шматкветная (Polygonatum multiflorum). Трапляецца ў хваёвых, мяшаных лясах, сярод хмызняку.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Напісанне Купена, Саламонава пячатка у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Спаржавыя