wd wp Пошук:

Крэмэнэць

Крэ́мэнэць[1] (укр.: Кременець, Крем’янець), або Крэменец — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Крэмэнэцкага раёна. Насельніцтва 20,7 тыс. чал. (2021). Знаходзіцца за 60 км ад Цярнопаля.

Гісторыя

Упершыню Крэменец згаданы пад 1226 годам у Іпацьеўскім летапісе, як горад Галіцка-Валынскага княства. У 1241 і 1254 гг. вытрымаў аблогу татараў.

З 1340 года ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.[2] У канцы XIV ст. пабудаваны Крамянецкі замак.[2] У 1438 годзе атрымаў Магдэбургскае права. У XV — 1-я пал. XVII ст. горад з’ўляўся значным рамесна-гандлёвым цэнтрам Валыні. У 1497 і 1500 гг. крымскія татары зруйнавалі Крэменец. У першай палове XVI ст. мелася 18 прыпісаных да Крамянецкага замка сёлаў і хутароў; у горадзе збудавалі касцёл.[2] З 1536 года ў валоданні Боны Сфорца. Станам на 1563 год у Крэменцы было 737 будынкаў, мяшчане атрымалі дазвол на пасярэдніцкі гандаль.[2] З 1565/66 года цэнтр Крамянецкага павета Валынскага ваяводства.

У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1572 годзе ў горадзе адбываліся 2 кірмашы на год, тут размяшчаўся найбольшы на Валыні склад солі. Станам на 1629 год у Крэменцы было 1224 будынкі.[2] У 1635 годзе ў горадзе працавала 6 цэхаў, якія аб’ядноўвалі 131 рамесніка.[2] У XVIIXVIII стагоддзях Крэменец з’яўляўся найбуйнейшым на Валыні цэнтрам вытворчасці сукна. У 1648 годзе казакі Максіма Крываноса захапілі Крэменец і зруйнавалі замак. У 1701 годзе крамянецкі староста Я. А. Вішнявецкі запрасіў у горада езуітаў, якія адкрылі тут калегіум (школа граматыкі пачала працаваць з 1712 года, паэтыкі і рыторыкі — з 1713 года).

Горад і замак на малюнку Н. Орды

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў 1772 годзе ўскладзе Расійскай імперыі. З 1796 года цэнтр павета Валынскай губерні. У 1805 годзе ў Крэменцы адкрылася Вышэйшая Валынская гімназія.

З 1921 года ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве. З 1939 года ў складзе УССР. З 22 ліпеня 1941 па 18 сакавіка 1944 знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Краявід горада, 1-я пал. XIX ст.

Эканоміка

Працуюць цукровы, тытунёва-ферментацыйны, масласыраробны заводы, мэблевая фабрыка і іншыя.

Славутасці

Выгляд цэнтру горада з гары Бона

Дзейнічае Крэмэнэцкі краязнаўчы музей.

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. 1 2 3 4 5 6 7 ЭнцВКЛ, 2005
  3. Krzemieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 776
  4. Кременец // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  5. Кременец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Цярнопальскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Крэмэнэць