Таццяна Віталеўна Мікаелян (нар. 19 снежня 1948, г. Крэмэнэць, Цярнопальская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1973 года — архітэктар, старшы архітэктар, з 1987 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскграмадзянпраекце[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску[1].
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): забудова мікрараёна № 1 у пасёлку Фаніпаль (1977), мікрараёны № 2 і 3 у Маладзечне (1978—1983), ПДП жылога раёна (1981), праект забудовы мікрараёна «Гайдукоўка» (1983) у г.п. Радашковічы, праекты забудовы мікрараёнаў у Жодзіне (1984), Старых Дарогах (1987)[1], ПДП жылога раёна ў г. Геленджыку (у сааўтарстве з Л. Гарбачовай і А. Мысавым); ПДП жылога раёна «Зарэчны» ў г. Нягань, Расія («Творчая майстэрня Вірасавай В. В.», у сааўтарстве з Л. Гарбачовай)[2], царква ў гонар абраза Маці Божай «Збавіцельніца» ў г. Жодзіна (1997—1998, будаўніцтва 1998—2003, сааўтары У. Ф. Даніленка, М. Міклашэвіч, В. М. Батузава)[3].