wd wp Пошук:

Айзек Стэрн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стэрн.

Айзек (Ісак) Стэрн (англ.: Isaac Stern; 21 ліпеня 1920, Крэмэнэць — 22 верасня 2001, Нью-Ёрк) — амерыканскі скрыпач яўрэйскага паходжання, адзін з найбуйнейшых і сусветна вядомых акадэмічных музыкантаў XX стагоддзя.

Член Амерыканскага філасофскага таварыства (1995). Прызнанне: прэмія Сонінг (Данія, 1982), Прэмія Грэмі, Нацыянальны медаль ЗША ў галіне мастацтваў (1991), Polar Music Prize (Швецыя, 2000), Прэмія Вольфа ў мастацтве.

Біяграфія і творчасць

Нарадзіўся ў г. Крэмэнэць Валынскага ваяводства Польшчы (цяпер — Цярнопальская вобласць Украіны). У 1921 г. яго сям’я перасялілася ў ЗША. Першыя ўрокі музыкі атрымаў ад маці, у 1928 годзе паступіў у Кансерваторыю Сан-Францыска, вучыўся ў Навума Бліндэра.

Першае публічнае выступленне адбылося 18 лютага 1936 года: з Сімфанічным аркестрам Сан-Францыска пад кіраўніцтвам П’ера Манцё ён выканаў Трэці скрыпічны канцэрт Сен-Санса. У 1950 годзе пазнаёміўся з Пабла Казальсам, стаў удзельнікам яго фестываляў у Прадэсе. У 1961 годзе арганізаваў трыа з піяністам Юджынам Істоміным і віяланчэлістам Леанардам Роўзам, выступаў з ім больш за 20 гадоў.

Адкрываў і падтрымліваў маладых музыкантаў, сярод якіх — Ё Ё Ма, Іцхак Перлман, Пінхас Цукерман, Шлома Мінц і іншыя.

Аўтабіяграфія: My First 79 Years. New York: Alfred A. Knopf, 1999 (у суаўтарстве з Хаімам Патокам) У аўтабіяграфічнай «Мае першыя 79 гадоў» адзначаў уплыў, які на яго як скрыпача аказалі Натан Мільштэйн і Арцюр Грум’ё.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Isaac Stern // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121850129 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крэмэнцы
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крэмэнэці
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня