Крэмэнэцкі раён[1] (укр.: Кременецький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Крэмэнэць[1] (укр.: Кременець).
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 68695 чалавек, плошча — 918 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 гарадскіх і 28 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 гарады раённага значэння і 68 сёлаў.