wd wp Пошук:

Крэмніца

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крэмніца.

Крэ́мніца (славацк.: Kremnica, ням.: Kremnitz, венг.: Körmöcbánya, лац.: Cremnicium) — горад у Банскабістрыцкім краі Славакіі. Мае багатую горназдабыўчую і чаканную мінуўшчыну. Падчас Венгерскага каралеўства мела статус вольнага каралеўскага шахцёрскага горада.

Гісторыя

У Сярэднявеччы і Новым часе Крэмніца была адным з галоўных шахцёрскіх гарадоў свету дзякуючы сваім вялізным пакладам залатой руды ў Крэмніцкіх гарах. Першыя звесткі пра падземную здабычу з’яўляюцца ў IX стагоддзі.

Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах 17 лістапада 1328 года, калі венгерскі кароль Карл I Роберт надаў Крэмніцбані прывілей вольнага каралеўскага шахцёрскага і чаканнага горада, а таксама заснаваў тут манетны двор, які на працягу свайго існавання чаканіў залатыя і сярэбраныя манеты для розных еўрапейскіх каралеўскіх двароў. Флорыны, а пазней і знакамітыя крэмніцкія дукаты служылі плацёжнымі сродкамі ў міжнародных разлікаў праз сваю надзвычайную чысціню золата, з’яўляючыся таксама ўзорам для ўсіх еўрапейскіх манетных двароў. Крэмніцкі манетны двор стаў адным з найстарэйшых падобных у свеце і адным з нешматлікіх, што не спынілі сваю дзейнасць. У цяперашні час тут выпускаюцца славацкія еўра.

Здабыча руды і чаканка манет прынеслі гораду багацце і славу. За найвялікшую вытворчасць золата ў Венгрыі ў XIV стагоддзі горад атрымаў прыстаўка «залатая» Крэмніца.

У 1331 годзе Крэмніца стала рэзідэнцыяй камерграфа, які курыраваў усе шахты і манетныя двары ў дванаццаці камітатах Венгрыі. Пад канец XIV стагоддзя Крэмніца стала сталіцай шахцёрскіх гарадоў у цэнтральнай Верхняй Венгрыі, у XV стагоддзі стала другім па значнасці венгерскім горадам, пастаянна атрымліваючы новыя прывілеі.

Здабыча золата і вытворчасць манет у Крэмніцы дасягнулі кульмінацыі ў XIV—XV стагоддзях. Як адзін з найістотнейшых цэнтраў пратэстанцкай Рэфармацыі ў краіне, горад уваходзіў у пратэстанцкую «Лігу сямі шахцёрскіх гарадоў» разам з Банска-Белай, Банска-Быстрыцай, Банска-Шцьяўніцай, Любетавай, Нова-Баняй і Пуканцам.

У 17651772 гадах у месце быў пастаўлены адзін з апошніх маравых слупоў у габсбургскіх уладаннях.

Пазней золатаздабыча становіцца ўсё даражэйшай з-за таго, што даводзілася капаць усё глыбейшыя і глыбейшыя шахты. Апошняе золата было здабытае ў 1970 годзе, і з таго часу ўсе шахты зачыненыя.

Насельніцтва

Маравы слуп Найсвятой Тройцы (1765—1772)

Этнічны склад

Паводле веравызнання

Славутасці

Крэмніцкі гарадскі замак

Партнёрскія гарады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Крэмніца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)