wd wp Пошук:

Кутна-Гора

Ку́тна-Го́ра (чэшск.: Kutná Hora), был. Кутэнберг (ням.: Kuttenberg) — горад у Сярэднячэшскім краі. З’яўляецца муніцыпалітэтам з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйным цэнтрам раёна Кутна-Гора. Размешчаны за 60 км на ўсход ад Прагі, на плато Кутна-Гора на вышыні 254 м над узроўнем мора.

Насельніцтва — 21,1 тысяч жыхароў (2005).

Гісторыя

Горад заснаваны ў першай палове XIII стагоддзя. Цэнтр сярэдневяковай срэбраздабыўной індустрыі (у XIII стагоддзі рудні горада давалі траціну агульнаеўрапейскай здабычы срэбра), дзякуючы чаму горад быў другім па багацці ў Чэшскім каралеўстве.

Менавіта рудні і сталі прычынай утварэння першых гарняцкіх пасёлкаў, адзін з якіх атрымаў назву «Cuthna Antiqua», што азначае «старая манаская рыза». Адзін з манахаў, паводле падання, заснуў на суседнім узгорку, а ў сне ўбачыў сярэбраныя зліткі. Прачнуўшыся, ён сапраўды знайшоў іх у паказаным у сне месцы і накрыў гэта месца сваёй рызай. Кутна-Гора стала месцам першай у Еўропе «сярэбранай ліхаманкі». Вакол шахт з’явілася хаатычнае нагрувашчванне халуп, корчмаў, лязняў, крам і да т.п. Затым разрозненыя пасёлкі аб’ядналіся, і Кутна-Гора здабыла прывілеі каралеўскага горада.

Была моцна разбурана ў часы гусіцкіх войнаў. З-за вычарпання руд да сярэдзіны XVI стагоддзя горад прыйшоў у заняпад.

Славутасці

Влашскі (Італьянскі) двор
Цэнтр
Сабор Святой Варвары
Сабор Святой Варвары

Вядомы шматлікімі помнікамі гатычнай архітэктуры.

Гістарычны цэнтр горада ўваходзіць у Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Эканоміка

Шкловыдзімальны завод, піўная вытворчасць, тытунёвая фабрыка Philip Morris, завод кампаніі «Foxconn».

Транспарт

Чыгуначны транспарт

У межах горада знаходзіцца тры станцыі: Кутна-Гора-галоўная і, на адгалінаванні, Кутна-Гора-Седлец (чэшск.: Kutná Hora-Sedlec) і Кутна-Гора-горад (чэшск.: Kutná Hora město). Апошняя станцыя знаходзіцца бліжэй усяго да гістарычнай часткі горада.

Аўтатранспарт

Некалькі ўнутрыгарадскіх маршрутаў. Міжгароднае паведамленне ажыццяўляецца з аўтобуснай станцыі.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Чэхіі
Катэгорыя·Гарады Сярэднячэшскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кутна-Гора