wd wp Пошук:

Каралеўства Венгрыя

Карале́ўства Ве́нгрыя (лац.: Regnum Hungariae, венг.: Magyar Királyság, ням.: Königreich Ungarn — усходнееўрапейская дзяржава, якая існавала з 1001 па 1918 гг. Узнікла на захадзе сучаснай Венгрыі і пашырала свае ўладанні на ўсю тэрыторыю Венгрыі, Трансільваніі, Славакіі, Ваяводзіны, Падкарпацкай Русі, Харватыі (за выняткам Далмаціі) і некаторых іншых земляў.

Аўстра-Венгрыя

Асноўны артыкул: Транслейтанія Аўстра-Венгрыя з’явілася ў 1867 г. у выніку двухбаковага пагаднення паміж аўстрыйскімі немцамі і венграмі, якое рэфарміравала Аўстрыйскую Імперыю (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 годзе). Венгерскае каралеўства атрымала шырокую аўтаномію ў складзе імперыі, у тым ліку значныя «паўкаланіяльныя» ўладанні (Трансільванія, Харватыя, Славакія), якія ўтваралі разам так званую венгерскую Транслейтанію, у якой венгры складалі толькі каля 45 % насельніцтва. Венгерская эліта дамаглася права на свою афіцыйную мову — венгерскую, разгарнула даволі агрэсіўную кампанію па мадзьярызацыі — моўнай асіміляцыі меншасцей, якія складалі большасць насельніцтва Транслейтаніі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Гісторыя Трансільваніі
Гістарычныя дзяржавы Балканаў
Гісторыя Аўстрыі
Дзяржаўны лад Аўстра-Венгрыі
Дзяржавы ў гісторыі Венгрыі
Гісторыя Харватыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Зніклі ў 1918 годзе
Гісторыя Славакіі
Гісторыя Сербіі
Гісторыя Украіны
Каралеўства Венгрыя
Гісторыя Румыніі
З’явіліся ў 1001 годзе