wd wp Пошук:

Банска-Шцьяўніца

Ба́нска-Шцья́ўніца (славацк.: Banská Štiavnica, ням.: Schemnitz, венг.: Selmecbánya) — горад у цэнтральнай Славакіі ля падножжа горнага масіва Шцьяўніцке Врхі, аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Насельніцтва — каля 11 тыс. чалавек.

Гісторыя

Першая здабыча карысных выкапняў пачалася на месцы Банска-Шцьяўніцы яшчэ ў III ст., імаверна кельтамі. У 1156 годзе Банска-Шцьяўніца згадваецца як шахцёрскі гарадок. У 1217 упершыню згадваецца здабыча серабра ў ваколіцах горада, у 1238 Банска-Шцьяўніца атрымлівае гарадскія правы. У XIII ст. сюды прыходзяць нямецкія каланісты з Ціроля і Саксоніі. У 1443 годзе горад знішчыў моцны землетрасенне. У сярэдзіне XV ст. узнікаюць Стары і Новы замак — умацаванні супраць турэцкіх набегаў. У 1627 годзе ўпершыню ў сусветнай гісторыі пры здабычы карысных выкапняў тут былі выкарыстаны выбуховыя рэчывы — порах. У 1735 годзе ў Банска-Шцьяўніцы ўзнікае першая ў Венгрыі Горная школа, а ў 1763 вышэйшая навучальная ўстанова — Горная акадэмія. У 1782 годзе Банска-Шцьяўніца была трэцім буйнейшым горадам Венгрыі пасля Браціславы і Дэбрэцэна.

У цяперашні час Банска-Шцьяўніца згубіла сваё прамысловае значэнне, але з’яўляецца папулярным турыстычным месцам Славакіі.

Славутасці

Плошча Св. Тройцы

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Славакіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Шахцёрскія гарады
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта