wd wp Пошук:

Шураны

Шураны (да 1927 года — Вялікія Шураны; славацк.: Šurany, венг.: Nagysurány) — горад у раёне Новэ Замкі Нітранскага края на паўднёвым захадзе Славакіі.

Гісторыя

Археалагічныя даследванні паказваюць, што абшар сучаснага горада быў заселены яшчэ ў неаліце. Упершыню горад упамінаецца ў 1138 годзе пад назвай «villa Suran» у лісце венгерскага караля Белы II. У XIV стагоддзі тут пабудавалі крэпасць. У 16631684 — пад турэцкай акупацыяй. У 1725 годзе крэпасць была знішчана. У 1832 годзе Шураны становяцца каралеўскім горадам. У 1854 годзе тут была заснавана цукровая фабрыка (закрытая ў 2000)[1]. Горад быў часткай Венгрыі да 1920 года.

Геаграфія

Шураны палягаюць на вышыні ў 123 м над узроўнем мора і пакрываюць плошчу ў 59 812 км²[2]. Горад размяшчаецца на Дунайскай нізіне ля ракі Нітра за 13 км ад Новых Замкаў і прыкладна за 100 км ад Браціславы.

Дэмаграфія

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва налічвае 10 491 чалавек. Нацыянальны склад: 97,28 % — славакі, 1,12 % — венгры, 0,64 % — чэхі. Рэлігійны склад: 80,02 % — рымска-каталікі, 14,76 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 1,19 % — лютэране[2].

Зноскі

  1. :: Vítajte na stránkach mesta Šurany ::..:: www.surany.sk :: Архівавана 23 ліпеня 2011.
  2. 1 2 Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2008. Праверана 23 верасня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы