Крыні́чнік[5] (Verónica) — род кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Самы вялікі род гэтага сямейства; па адных дадзеных, налічвае 500, па іншых — каля 300 відаў. Раней гэты род уключалі ў сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae). На тэрыторыі Беларусі 24 дзікарослыя (напрыклад, крынічнік шыракалісты (Veronica teucrium)) і 3 інтрадукаваныя віды.
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты вышынёй ад 5 да 150 см. Сцёблы голыя або апушаныя. Лісце супраціўнае, чаргаванае ці ў кальчаках. Кветкі сіняга, блакітнага, белага колеру, у гронках, зрэдку адзіночныя. Плод — каробачка.
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Род Крынічнік уваходзіць у сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 сямейства (па Сістэме APG II) | ||||||||||||
каля 300 відаў | ||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | род Крынічнік | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Трыпутнікавыя | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) | яшчэ 90 родаў | |||||||||||
Паводле даных GRIN род Крынічнік падзяляецца на некалькі падродаў[3]: Beccabunga, Chamaedrys, Cochlidiosperma, Derwentia, Hebe, Pellidosperma, Pentasepalae, Pocilla, Pseudolysimachium, Stenocarpon, Synthris, Triangulicapsula, Veronica.