Крынічнік сіваваты[3][4] (Veronica incana) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Дэкаратыўная расліна.
Сцябло 20-40 см вышынёй.
Лісце шырокаланцэтнае, з абодвух бакоў бела-лямцавае, размешчана супратыўна, агульны тон раслін серабрыста-шэры.
Суквецці густыя, зверху, гронкападобныя, да 5 см даўжынёй. Кветкі сінія.
Цвіце ў ліпені-жніўні.
Від распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі. Ва Украіне сустракаецца ў Закарпацці і на Палессі, радзей у Крыме і лесастэпе, расце на камяністых схілах, у лясах.
Від Крынічнік сіваваты ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II) | яшчэ ад 300 да 500 відаў | ||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | род Крынічнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Трыпутнікавыя | від Крынічнік сіваваты | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 90 родаў | ||||||||||||