Крынічнік даўгалісты[3][4] (Veronica longifolia) — адна- або двухгадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Лекавая расліна.
Крынічнік даўгалісты, турэчынка[5], бурачнік, падхлоп[6][7], расходнік, шалфей баравы[5].
Сцябло прамое або ўзыходзячае, голае або коратакаапушанае, 20-30 см вышынёй.
Лісце супратыўнае, чарашковае, падоўжана-пірамідальнай формы, двойчывострапілаватае.
Кветкі двухполыя, няправільныя, у густых гронках (адна верхавінная і некалькі бакавых). Вяночак чатырохраздзельны, інтэнсіўна-сіні.
Плод — каробачка. Цвіце ў ліпені — жніўні.
Від распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі. Ва Украіне сустракаецца на большай частцы тэрыторыі, акрамя Крыму і стэпу, расце на лугах, у зарасніках кустоў і па берагах рэк.
Від Крынічнік даўгалісты ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II) | яшчэ ад 300 да 500 відаў | ||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | род Крынічнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Трыпутнікавыя | від Крынічнік даўгалісты | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 90 родаў | ||||||||||||