wd wp Пошук:

Крынічнік плюшчалісты

Крынічнік плюшчалісты[3] (Veronica hederifolia)[4] — аднагадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Лекавая расліна.

Батанічнае апісанне

Сцябло ляжачае або прыпаднятае, ля аснавання вельмі галінастае, 10-30 см вышынёй, з доўгімі бакавымі парасткамі.

Лісце круглявае, чарашковае, пры аснаванні трохі сэрцападобнае, спераду — з 3-5 (7) з лопасцямі.

Кветкі няправільныя, двухполыя, бэзавыя або сінія, адзінкавыя, у пазухах лісця; вяночак карацей чашачкі.

Плод — каробачка. Цвіце ў красавіку — чэрвені.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і ў Паўночнай Амерыцы. Ва Украіне сустракаецца паўсюдна, акрамя Карпат, расце на камяністых схілах, у зарасніках кустоў, у садах, каля дарог.

Таксанамія

Від Крынічнік плюшчалісты ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ ад 300 да 500 відаў
       
  парадак Ясноткакветныя     род Крынічнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Крынічнік плюшчалісты
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 90 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 139. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Veronica hederifolia на сайті GRIN. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2012. Праверана 4 червень 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крынічнік
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўропы