wd wp Пошук:

Леан Патоцкі

Леан Патоцкі (1799, Коханава, цяпер Талачынскі р-н — 1864; Псеўданімы: Bonawentura z Kochanowa) — мемуарыст.

З роду графаў Патоцкіх. Бацька Леана Патоцкага Станіслаў актыўна браў удзел у палітычным жыцці Рэчы Паспалітай, быў ад’ютантам Тадэвуша Касцюшкі, а ў часы Варшаўскага герцагства — Фрыдрыха Аўгуста. Маці — Юзэфа з Салагубаў. Дзяцінства і маладосць Леан Патоцкі правёў у вышэйшых колах Варшавы, вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Разам з айчымам, Тадэвушам Тышкевічам, актыўна браў удзел у паўстанні 1830—1831 г. на тэрыторыі Літвы.

Найбольш вядомы яго 3-томны твор «Мемуары пана Камертона», выдадзены пасля смерці Леана Патоцкага. У «Мемуарах…» апісаны гістарычныя мясціны і помнікі, паданні, песні, звычаі і абрады літоўскага народа на тэрыторыі Курляндыі і Жамойці. Таксама «Мемуары…» змяшчаюць апісанні і звесткі пра стан буйных магнацкіх рэзідэнцый 1820-1840-х гадоў, у т.л. тышкевічавай Свіслачы, сапегавых Дзярэчына і Ружанаў, радзівілаўскім Нясвіжы, Ляхавічаў часоў гетмана Міхала Масальскага, Зэльвы. Леан Патоцкі піша не толькі пра сустрэчы з уладальнікамі рэзідэнцый, але і дае розныя гістарычныя звесткі, паданні, анекдоты пра ўладальнікаў, асвятляе гісторыю старажытных родаў.

Зноскі

  1. 1 2 Leon Potocki // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leon Potocki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Potocki, Leon // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 23. — S. 164.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Коханаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Патоцкія
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня
Катэгорыя·Патоцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1799 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных