Бяльскі павет[1] (польск.: Powiat bialski) — павет у Польшчы ля мяжы з Беларуссю, уваходзіць у склад Люблінскага ваяводства. Утвораны ў 1999 годзе. Цэнтр павета — горад Бяла Падляска (не ўваходзіць у яго, утвараючы асобную гміну на правах павета). Першы ў ваяводстве і трэці ў краіне па велічыні - займае плошчу 2753,67 км². Насельніцтва павета складае 112 тыс. чалавек (на 2018 год).
Мітрапаліт Мелхіседэк (Паеўскі) (1878, в. Вітулін — 1931) — праваслаўны святар, царкоўны дзеяч, мітрапаліт. Першы Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1922—1931).
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бяльскі павет