wd wp Пошук:

Клермон-Феран

Клермон-Феран (фр.: Clermont-Ferrand, акс.: Clarmont d’Auvèrnhe) — горад і камуна на поўдні цэнтральнай часткі Францыі, галоўны горад гістарычнай вобласці Авернь і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Пюі-дэ-Дом. Насельніцтва 139 тыс. чалавек (2008).

Геаграфія

Горад размешчаны на так званым Цэнтральным масіве, на вышыні парадку 410 м над узроўнем мора. У наваколлях шмат гор (града Пюі), у тым ліку патухлых вулканаў. Каля горада размешчаны курортны гарадок Руая (фр.: Royat). Таксама побач з Клермон-Феранам — вулканалагічны парк «Вулканія».

Гісторыя

Эканоміка

Транспартны вузел (скрыжаванне шэрагу аўтамабільных і чыгунак). Маецца аэрапорт.

У горадзе размешчана штаб-кватэра сусветна вядомага вытворцы шын Michelin; у горадзе размешчаны шэраг прадпрыемстваў кампаніі. Таксама маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, тэкстыльнай, паліграфічнай, папяровай, хімічнай, харчовай прамысловасці.

Культурная спадчына

Самыя старыя будынкі, уключаючы сабор Нотр-Дам, складзены з каменя мясцовай вулканічнай пароды характэрнага цёмнага адцення. Да найбольш ранніх помнікаў аверньскай готыкі належыць царква Нотр-Дам-дзю-Порт. Гісторыю горада можна прасачыць у залах музея Ранке; некалькі зал распавядаюць пра жыццё самага знакамітага выхадца горада — Паскаля. Мясцовы ўніверсітэт быў адкрыты ў 1810 годзе.

Помнік Верцынгетарыксу працы Бартальдзі

З 1979 у Клермон-Феране штогод праводзіцца міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно. Яго завуць Канамі кароткаметражнага кіно.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Populations légales 2008 de la commune de Clermont-Ferrand (фр.) . Insee. Праверана 17 чэрвеня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Авернь — Рона — Альпы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Пюі-дэ-Дом
Катэгорыя·Клермон-Феран